Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік менскай міліцыі — пра пацярпелых сілавікоў, «ультыматум Ціханоўскай» і народныя дружыны


Начальнік менскай міліцыі генэрал Іван Кубракоў: 60% пратэстоўцаў — людзі ад 18 да 30 гадоў. Такія лічбы начальнік ГУУС Менгарвыканкаму назваў у эфіры АНТ.

Што яшчэ сказаў генэрал Кубракоў у інтэрвію:

  • Сярод затрыманых каля 15% судзімых, па розных артыкулах: ад ухіленьня ад вайсковай службы да крадзяжоў і прычыненьня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, уключна са сьмяротным вынікам.
  • Сярод іх анархісты, футбольныя фанаты.
  • Удзельнікі сьцягваюцца ў Менск з усёй Беларусі з арсэналам, які можна ўжываць для сілавога процістаяньня.
  • Генэрал Кубракоў пахваліў вытрымку супрацоўнікаў МУС і іх адэкватную рэакцыю. «Уся менская міліцыя — супраць гвалту, мы проста спыняем супрацьпраўныя дзеяньні».
  • Паскардзіўся на блякаваньне дарожнага руху, а людзей без апазнавальных знакаў, якія накідваюцца на пратэстоўцаў, назваў «неабыякавымі хлопцамі».
  • Грамадзяне, якім перашкаджае шум ад дваровых акцыяў, зьвяртаюцца па дапамогу да міліцыі і заяўляюць, што «самі гатовыя навесьці парадак». У гэтым кантэксьце ўзгаданыя «народныя дружыньнікі».
  • Зь ліку сілавікоў пацярпелі 45 чалавек (цялесныя пашкоджаньні — пераломы, ушыбы, страсеньне мазгоў), а наогул пацярпелых сілавікоў — 150. Сярод нанесенай шкоды генэрал назваў асноўнай маральную.
  • «Не выходзьце — ня будзе ўжываньня спэцсродкаў».
  • Буяе эпідэмія COVID'у, падчас якой асабліва трэба берагчы старых, а на акцыях няма сацыяльнай дыстанцыі. А зрываньне масак з АМАПу — «замах на забойства», бо «COVID ніхто не адмяняў».
  • «Стомленасьць» — фармулёўка, якая ня тычыцца сілавікоў. У нас дастаткова сіл, мы ведаем, як іх разьмяркоўваць, у нас дастаткова і сіл, і сродкаў, каб процістаяць акцыям.
  • Паколькі столькі сілавікоў кінута на масавыя акцыі — увага да «нязначных злачынстваў» (сярод іх названыя крадзяжы) — меншая. Нагрузка ўзрасла ў разы.
  • Пра «ўльтыматум Ціханоўскай»: да ўсіх, хто піша заклікі — нават калі вы знаходзіцеся за мяжой, вы ў любым выпадку будзеце прыцягнутыя да адказнасьці паводле беларускіх законаў.
  • Да 25 чысла мы гатовыя.
  • Камэнтар да словаў першага намесьніка міністра Казакевіча, што сілавікі ня сыдуць з вуліц і ўжывуць спэцсродкі і зброю. «Нічога новага, мы і дагэтуль ужывалі спэцсродкі і зброю!» Але гэта скрайняя мера.
  • Блякаваньне дарог. Што да наездаў на ўдзельнікаў пратэсту, якія блякавалі дарогу, у Менску ўжо 2 факты са сьмяротным вынікам: у Ленінскім і Заводзкім раёнах. Іх зьбілі «простыя грамадзяне», якія былі за рулём.
  • — Ці можа кіроўца ісьці на таран? — Не. — А калі машына «расштурхае» пратэстоўцаў ці пашкодзіць тэхніку? — Калі была такая службовая неабходнасьць, ад адказнасьці кіроўцу вызваляць.
  • — Менская міліцыя ня здрадзіць краіне? — Ніколі, мы згуртаваныя як ніколі. Я бачу ў вачах супрацоўнікаў, што мы выканаем сваю задачу і не аддамо краіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG