Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць цырымонія ўручэньня Прэміі Гедройця 2020. ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

У кароткім сьпісе прэтэндэнтаў на дзявятую Прэмію Гедройця апынуліся 6 кніг:

  • Андрэй Адамовіч. Песьня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019.
  • Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019.
  • Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.
  • Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.
  • Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019.
  • Ганна Севярынец. Гасьцініца «Бельгія». Рэгістр, Мінск, 2019.

У журы Прэміі Гедройця сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.

Прызавы фонд за першае месца складаецца зь дзьвюх частак: падставовыя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх — унёсак кампаніі «Каррэнсі Ком Бел» у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012); Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013); Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014); Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015); Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016); Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017); Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018); Ілля Сін «Libido» (2019).

XS
SM
MD
LG