Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мэдыкі: «Улада, якая страляе ў сваіх людзей, больш небясьпечная, чым эпідэмія каранавірусу»


Дактары Беларусі запісалі відэазварот, у якім выказалі абурэньне «чарговай порцыяй крывадушша ад Міністэрства аховы здароўя», якое ўвязвае рост захворваньня на COVID-19 з масавымі пратэстамі. Зварот выкладзены ў ютуб.

Дактары аспрэчваюць выказваньні чыноўнікаў, якія называюць пратэстоўцаў разносчыкамі каранавірусу. Яны прызнаюць, што колькасьць хворых расьце па ўсёй Беларусі — але ў тым ліку ў малых гарадах, вёсках, дзе ня йдзецца пра масавыя акцыі. Адмыслоўцы адзначаюць, што ўсплёск хваробы зьвязаны з пачаткам навучальнага году, асабліва ва ўмовах, калі ня робяцца супрацьэпідэміялягічныя захады. Пры гэтым дактары адзначаюць, што ўлады прымусова звозяць на свае мерапрыемствы людзей з усёй Беларусі без аніякай сацыяльнай дыстанцыі.

«Усе мы сутыкаемся з пагрозамі і рэпрэсіямі. Нам пагражаюць рэпрэсіямі і магчымасьцю адабраць дзяцей. Але ў нас ужо імунітэт да пагрозаў», — кажуць мэдыкі.

Дактары робяць выснову, што ўлада баіцца людзей, і гэты страх — прыкмета агоніі ўлады.

Лекары прызнаюць, што эпідэміялягічная сытуацыя небясьпечная, і заклікаюць удзельнікаў пратэсту надзяваць маскі. Але, кажуць яны, «улада, якая страляе ў сваіх людзей, больш небясьпечная, чым эпідэмія каранавірусу».

Дактары зьбіраюць подпісы салідарных мэдыкаў на сайце www.medics-belarus.by.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG