Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюз шахтароў Чэхіі падтрымаў шахтароў «Беларуськалію»


Мітынг падчас страйку ў Салігорску, 17 жніўня 2020 году
Мітынг падчас страйку ў Салігорску, 17 жніўня 2020 году

Прафсаюз працаўнікоў горназдабыўной прамысловасьці, геалёгіі і нафтавай прамысловасьці Чэхіі выступіў з адкрытым зваротам да шахтароў «Беларуськалію».

«Дзякуючы мэдыя і партнэрскім арганізацыям — гаворыцца ў звароце, — мы сочым, якім чынам па наказе дыктатара Лукашэнкі на „Беларуськаліі“ парушаюць вашы правы. Мы атрымалі інфармацыю пра затрыманьні сяброў страйкаму Анатоля Бокуна, Сяргея Чаркасава, Рамана Бандараўца, Пятра Пячкурава, Аляксандра Новіка, Паўла Пучэні, Рамана Лявончыка і іншых. Мы даведаліся пра геройскія ўчынкі Юрыя Корзуна і Алега Кудзёлкі, якія на знак пратэсту засталіся ў шахце, але былі гвалтам выцягнутыя ўгару. Ведаем пра ціск на шэраг вашых калегаў, якія прынялі рашэньне страйкаваць або выказаць сваю нязгоду іншай формай пратэсту».

Аўтары звароту выказваюць «павагу да асабістага гераізму ўсіх, якія рызыкуюць быць звольненымі з працы, страціць высокі статус і добры заробак з прычыны таго, што выказалі нязгоду з сучаснай палітычнай сытуацыяй у краіне. Страйк і выказваньне поглядаў ёсьць правам кожнага чалавека і ніхто не павінен перашкаджаць астатнім гэта рабіць».

У звароце выказваецца надзея, што намаганьні шахтароў Беларусі ня будуць марныя.

Зварот падпісаў старшыня прафсаюзу Расьціслаў Палічка.

  • Сёньня стала вядома, што на «Беларуськаліі» на знак пратэсту майстар-выбуховік Аляксандар Курбан прыкаваў сябе ланцугом да мэталаканструкцыяў у месцы пасадкі работнікаў у клець на глыбіні больш за 400 мэтраў. Пазьней яго паднялі на паверхню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG