Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У незалежнага YouTube-каналу «Купалаўскі» звыш 100 тысяч падпісчыкаў. Артысты змогуць зарабляць онлайн


Рэпэтыцыя спэктаклю «Тутэйшыя»

Незалежны YouTube-канал актораў Купалаўскага тэатру набраў больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Гэта дазволіць манэтызаваць творчы працэс.

12 кастрычніка трупа, якая сышла з тэатру ў знак салідарнасьці з сваім звольненым дырэктарам Паўлам Латушкам, наладзіла онлайн-прэмʼеру спэктаклю «Тутэйшыя». За два дні пастаноўку ў сеціве паглядзелі больш за 100 тысяч разоў.

Сьледам неабыякавыя гледачы ініцыявалі сеткавы флэш-моб, заклікаўшы масава падпісацца на канал «Купалаўцы».

«Калі канал набярэ больш за 100 тысяч падпісчыкаў, купалаўцы змогуць зьбіраць грошы за паказы», — заклікалі ініцыятары.

Такім чынам, артысты ўжо могуць разьлічваць на тое, каб манэтызаваць онлайн-пастаноўкі і зарабляць на жыцьцё пасьля звальненьня. Для ўключэньня опцыі спонсарскай падпіскі дастаткова 30 тысяч падпісчыкаў, а ўжо ёсьць больш чым утрая. На разгляд запыту з боку YouTube пойдзе некалькі дзён.

У жніўні праз драматычныя падзеі ў краіне большая частка супрацоўнікаў Купалаўскага тэатру пакінула ўстанову. 13 верасьня быў створаны незалежны YouTube-канал «Купалаўцы», дзе плянуецца трансьляцыя спэктакляў як з клясычнага рэпэртуару, так і новых пастановак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG