Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану прызнаў рашэньні па новым урадзе нелегітымнымі


Садыр Джапараў
Садыр Джапараў

Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў прызнаў нелегітымным рашэньне аб прызначэньні новым прэм’ерам Садыра Джапарава.

Джээнбекаў вярнуў у парлямэнт адпаведную пастанову, спаслаўшыся на тое, што 10 кастрычніка, калі абмяркоўваўся склад ураду, на паседжаньні не было кворуму дэпутатаў. Ужо на наступны дзень пасьля пазачарговага пасяджэньня часткі заканадаўцаў зь ліку прыхільнікаў прэзыдэнта, якія ўхвалілі новы склад кабінэту на чале з Джапаравым, шэраг іншых дэпутатаў і чальцоў апазыцыйных партый сьцьвердзілі, што на пасяджэньні не было кворуму. Яны заявілі пра неабходнасьць паўторнага пасяджэньня.

Сам Садыр Джапараў пасьля свайго абраньня заявіў, што афіцыйна заступіў на пасаду і прыступае да працы.

  • З 5 кастрычніка ў сталіцы Кіргізстану Бішкеку адбываюцца акцыі супраць абвешчанай перамогі на парлямэнцкіх выбарах прапрэзыдэнцкіх сілаў. Цэнтравыбаркам афіцыйна адмяніў вынікі галасаваньня, пасьля таго як дэманстранты занялі парлямэнт і шэраг урадавых будынкаў. Пратэстоўцы таксама вызвалілі з-за кратаў былога прэзыдэнта Алмазбека Атамбаева, ягоных прыхільнікаў і экс-дэпутата Джапарава.
  • Чальцы некалькіх апазыцыйных партый заявілі, што плянуюць зрынуць прэзыдэнта Джээнбекава і стварыць новы ўрад.
  • 9 кастрычніка прэзыдэнт Джээнбекаў падпісаў указ аб роспуску ўраду Кубатбека Баронава.
  • Паводле інфармацыі СМІ, якія спасылаюцца на прэсавую службу кіргіскага прэзыдэнта, 12 кастрычніка Сааранбай Джээнбекаў разам з Садырам Джапаравым правялі ў Бішкеку сустрэчу з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыем Козакам.
  • Расейскі бок пра намеры Козака паехаць у Кіргізстан не паведамляў, па выніках сустрэчы Масква таксама ніякіх камэнтароў не дала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG