Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва адклікае яшчэ шэсьць дыпляматаў зь Беларусі


Канфэрэнцыя «Курапацкая трагедыя. Захаваньне мінулага для сучаснасьці» у амбасадзе Літвы, Менск, 7 лістапада 2018
Канфэрэнцыя «Курапацкая трагедыя. Захаваньне мінулага для сучаснасьці» у амбасадзе Літвы, Менск, 7 лістапада 2018

МЗС Літвы прыняло рашэньне адклікаць яшчэ шэсьць сваіх дыпляматаў зь Менску і Горадні ў сувязі з ультыматумам беларускіх уладаў.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на агенцтва BNS.

«Улічваючы ўльтыматыўныя патрабаваньні і адклікаючы яшчэ шэсьць дыпляматаў зь Менску і Горадні, мы імкнёмся спыніць працэс абмежаваньня дыпляматычных кантактаў», — паведаміла агенцтву BNS прадстаўніца МЗС Літвы па сувязях з грамадзкасьцю Раса Якілайцене.

«Беларускі бок не ўлічыў нашыя кампрамісныя прапановы і працягваў ультыматыўна патрабаваць скарачэньня колькасьці літоўскіх дыпляматаў, а калі б мы не пагадзіліся, то дыпляматаў, якія працуюць у Беларусі, мелі намер абвясьціць persona non grata, што значна абмежавала б магчымасьці дыпляматаў працаваць у будучыні», — сказала Якілайцене.

Яна зьвярнула ўвагу на тое, што міністры замежных справаў краінаў ЭЗ у панядзелак падтрымалі прынцыповае рашэньне пашырыць сьпіс афіцыйных асобаў Беларусі, якія трапляюць пад санкцыі, яшчэ на 10 чалавек, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.

2 кастрычніка Беларусь адклікала сваіх амбасадараў зь Вільні і Варшавы і заклікала Літву з Польшчай адклікаць сваіх паслоў зь Менску, а таксама скараціць колькасьць дыпляматычнага пэрсаналу, ад Літвы запатрабавалі адклікаць 11 дыпляматаў, ад Польшчы — 32. Польшча адразу падпарадкавалася гэтаму патрабаваньню, літоўская дыпляматычная служба спачатку вырашыла абмежавацца адкліканьнем 5 дыпляматаў.

Цяпер, адклікаючы яшчэ 6 дыпляматаў, Вільня выконвае патрабаваньне Менску.

Выказваючы салідарнасьць зь Літвой і Польшчай, сваіх амбасадараў зь Менску адклікала большасьць краін ЭЗ, а таксама Вялікая Брытанія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG