Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні прайшла жаночая акцыя з кветкамі. ФОТА

У цэнтры Горадні ўдзень 10 кастрычніка жанчыны гулялі з кветкамі. Так яны паказалі сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі.

Гарадзенкі апраналіся ў чырвоным і белым колерах, трымалі зрэзаныя кветкі, хатнія расьліны ў гаршках, букеты з восеньскага лісьця. Яны хадзілі не калёнай, а паасобку або невялікімі групамі. Падчас дэмаршу затрыманьняў не было відаць.

Падобныя жаночыя акцыі анансавалі ў гэты дзень у многіх краінах сьвету ў знак салідарнасьці зь Беларусьсю.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.


XS
SM
MD
LG