Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Што рускаму добра, немцу — сьмерць», — Балаба патлумачыў, чым шкодная эўрапейская ідэалёгія 


Галоўны менскі амапавец Дзьмітры Балаба
Галоўны менскі амапавец Дзьмітры Балаба

Камандзір менскага атраду міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП) Дзьмітры Балаба ў інтэрвію газэце «На страже» расказаў пра ўдзельнікаў акцыяў пратэсту і траўмы праваахоўнікаў.

«Анархісты, футбольныя фанаты — дакладна адны з самых актыўных удзельнікаў суботніх і нядзельных пратэстаў. Ім ня так важна, за што выступаць, галоўнае — супраць. Маладыя людзі, якія яшчэ ня вызначыліся з прафэсіяй, нярэдка правакуюць вартавых парадку», — расказаў галоўны менскі амапавец чытатам ведамаснага выданьня.

Ён не хавае зьдзіўленьня, што да катэгорыі «радыкальна настроеных» адносіцца і шэраг грамадзянаў «з добрым дастаткам». Балаба перакананы, што без «падсілкоўваньня замежных інтэрнэт-рэсурсаў» пратэсты паступова «зьдзьмуцца».

«Як правіла, гэтыя людзі працуюць на замежныя кампаніі і інтэграваныя ў асяродак, дзе прапагандуецца іншая ідэалёгія, іншыя каштоўнасьці, іншы ўклад жыцьця. Наўрад ці хто-небудзь зь іх задумваецца, ці можна, а галоўнае, ці варта пераносіць усё гэта на Беларусь. Бо прымаўка „Што рускаму добра, тое немцу сьмерць“ зьявілася нездарма», — хоць сам Балаба з-пад Маладэчна, чамусьці спасылаецца на ўсходніх суседзяў.

Балабу абурае, што ў «апазыцыйных СМІ» тыражуюць інфармацыю толькі аб пацярпелых удзельніках мітынгаў. Тады як у адным толькі Менску ў ноч з 9 на 10 жніўня траўмы атрымалі «дзясяткі праваахоўнікаў».

Камандзір менскага АМАПу падчас жаночага пратэсту 18 верасьня
Камандзір менскага АМАПу падчас жаночага пратэсту 18 верасьня

У інтэрвію ён пахваліў начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Івана Кубракова, які адыграў «калясальную ролю» ў абароне народу.

«Менавіта дзякуючы таму, як граматна разьмяркоўваліся сілы і сродкі, была гарантаваная бясьпека жыхароў і гасьцей сталіцы, у тым ліку — удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў», — падкрэсьліў камандзір сталічнага АМАПу.

І Балаба, і Кубракоў трапілі ўва ўсе заходнія санкцыйныя сьпісы як арганізатары і выканаўцы злачынных загадаў дзейных уладаў супраць беларускага народу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG