Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple заявіла, што не патрабавала выдаляць Telegram-каналы з дадзенымі беларускіх сілавікоў


Павел Дураў

Apple не патрабавала ад Telegram выдаліць каналы, у якіх публікуюцца асабістыя зьвесткі беларускіх міліцыянтаў. Пра гэта прадстаўнікі кампаніі расказалі выданьню TJournal.

У Apple пацьвердзілі, што патрабавалі выдаліць толькі канкрэтныя допісы, якія раскрываюць асабістыя зьвесткі бяз згоды чалавека, бо гэта забаронена правіламі AppStore.

Падчас абмеркаваньня каманда Telegram не выстаўляла пярэчаньняў і сама заявіла, што праверыць інфармацыі і дасьць справаздачу пасьля завяршэньня расьсьледаваньня, растлумачылі ў Apple.

Павел Дураў 8 кастрычніка заявіў, што Apple запатрабавала заблякаваць тры каналы, якія спэцыялізуюцца на дэананімізацыі супрацоўнікаў сілавых органаў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у разгонах мірных акцыяў пратэсту.

«Я мяркую, што, на жаль, гэтыя каналы будуць у выніку заблякаваныя на iOS, але застануцца даступнымі на іншых плятформах», — напісаў Дураў.

Павел Дураў апошнія некалькі месяцаў канфліктуе з Apple з прычыны збору ў 30% для распрацоўнікаў у AppStore. У канцы ліпеня мэсэнджар падаў скаргу на камісію крамы ў рэгуляцыйныя органы Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG