Як стала вядома «Новаму Часу», 8 кастрычніка на тэрыторыі Менскага трактарнага заводу быў затрыманы 23-гадовы фрэзэроўшчык Міраслаў Сабчук — у ліку іншых хлопец удзельнічаў у стварэньні звароту работнікаў МТЗ, у якім завадчане асудзілі гвалт і патрабавалі новых сумленных выбараў.
Паводле калегаў, Міраслава Сабчука выклікалі да кіраўніцтва. Потым прыйшоў майстар, які забраў тэлефон Міраслава, а пасьля стала вядома, што хлопца павезьлі.
Раней хлопец удзельнічаў у запісе звароту работнікаў МТЗ супраць гвалту і за новыя выбары. На відэа Міраслаў прамаўляе другім. Пакуль невядома, ці зьвязана затрыманьне хлопца з гэтым відэа.