Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэля ў галіне літаратуры атрымала амэрыканская паэтка Луіза Глюк


Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры за 2020 год амэрыканскай паэтцы Луізе Глюк за яе “беспамылковы паэтычны голас, які з аскетычнай прыгажосьцю робіць індывідуальнае існаваньне ўнівэрсальным.

«Луіза Глюк шукае ўнівэрсальнае, чэрпаючы натхненьне ў мітах і клясычных матывах, прысутных у бальшыні яе твораў», — сказана ў прэс-рэлізе Каралеўскай акадэміі.

Луіза Глюк нарадзілася ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку, жыве ў Кэймбрыджы, штат Масачусэтс. Апрача літаратурнай творчасьці яна выкладае ангельскую мову ў Ейльскім унівэрсытэце (Нью-Гэйвэн, штат Канэтыкат).

Паэтка дэбютавала ў 1968 годзе і неўзабаве была прызнаная адной з найвыдатнейшых паэтак у сучаснай амэрыканскай літаратуры. Яе пяру належаць дванаццаць зборнікаў паэзіі і некалькі кніг эсэістыкі.

Творчасьць Глюк характарызуецца імкненьнем да яснасьці. Дзяцінства і сямейнае жыцьцё, блізкая повязь з бацькамі, братамі і сёстрамі - тэмы, якія застаюцца цэнтральнымі ў яе творчасьці.

Луіза Глюк падчас атрыманьня Нацыянальнай кніжнай прэміі ЗША ў Нью-Ёрку, лістапад 2014
Луіза Глюк падчас атрыманьня Нацыянальнай кніжнай прэміі ЗША ў Нью-Ёрку, лістапад 2014

Вершы Луізы Глюк перакладала на беларускую мову, а таксама дасьледавала яе творчасьць Аляксандра Пятровіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG