Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская: усеагульныя дзеяньні ў абарону правоў чалавека не зьяўляюцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская і яе дарадца ў міжнародных справах Франак Вячорка (зьлева)
Сьвятлана Ціханоўская і яе дарадца ў міжнародных справах Франак Вячорка (зьлева)

Святлана Ціханоўская па відэасувязі выступіла са зваротам у Нацыянальнай асамблеі Францыі, паведамляе яе тэлеграм-канал.

Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Францыі за падтрымку і зноў заклікала ўлады Беларусі да дыялёгу:

«Я яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што для нас неацэнная падтрымка Францыі ў гэтыя цяжкія моманты для беларускага народу. Мы высока цэнім гатоўнасьць Францыі і прэзыдэнта Эманюэля Макрона садзейнічаць у разьвязаньні беларускага крызісу.

Мы яшчэ раз заклікаем улады Беларусі прыняць прапанову Каардынацыйнай рады і сесьці за стол перамоваў пры пасярэдніцтве АБСЭ.

Мы таксама ўдзячныя Францыі як дзяржаве – удзельніцы АБСЭ за запуск маскоўскага мэханізму для стварэньня незалежнай экспэртнай місіі для вывучэньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Усе злачынствы супраць беларускага народу павінны расьсьледавацца, а вінаватыя павінны абавязкова панесьці адказнасьць.

І я б хацела яшчэ раз нагадаць, што дзеяньні для падтрыманьня ўсеагульнай павагі правоў чалавека не зьяўляюцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі».

Сьвятлана Ціханоўскай заклікала Францыю і далей праяўляць салідарнасьць з тымі, хто зазнае рэпрэсіі ў Беларусі за свае палітычныя погляды:

«Выступаючы тут, я б хацела заклікаць вас праявіць салідарнасьць зь беларускімі праваабаронцамі, спартоўцамі, рабочымі, журналістамі, студэнтамі, якія трапілі пад махавік рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Агалоска і падтрымка з вашага боку важныя для беларускага народу. Рэпрэсіі зазналі самыя лепшыя, самыя таленавітыя людзі нашай краіны.

Сярод іх вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка, асуджаная на 15 сутак. Сярод іх журналісты, якія выконваюць сваю працу або якія выступілі з асуджэньнем гвалту. Сярод іх праваабаронцы — такія як Мар’я Рабкова, якія аказваюць прававую дапамогу тым, чые правы парушаюцца. Сярод іх і чальцы прэзыдыюму Каардынацыйнай рады: Марыя Калесьнікава, якая бясстрашна сарвала пляны беларускіх спэцслужбаў, парваўшы свой пашпарт, і Максім Знак, які навучыў беларусаў прававым мэтадам барацьбы з дыктатурай.

Усе гэтыя цудоўныя людзі цярпяць ганеньні за сваю грамадзянскую пазыцыю, за сваю прагу праўды і веру ў правасудзьдзе».

Цяпер Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца з трохдзённым візытам у Нямеччыне. Сёньня ў Бэрліне адбылася яе сустрэча зь віцэ-канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам, учора — перамовы з канцлерам Нямечыны Ангелай Мэркель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG