Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеграм-каналы парушылі стандарт журналісцкай этыкі, зьмясьціўшы пірацкую вэрсію фільму «Купала», — БАЖ 


Кадр з фільму «Купала»
Кадр з фільму «Купала»

Камісія этыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў разгледзела звароты сябра арганізацыі Тараса Тарналіцкага адносна «незаконнай дэманстрацыі» мастацкага фільму «Купала».

У першым звароце заяўнік папрасіў даць ацэнку адміністратарам тэлеграм-каналаў «Беларусь головного мозга» і «Мотолько помоги», якія 7 верасьня зьмясьцілі чарнавую вэрсію фільма «Купала» і тым самым парушылі стандарты прафэсійнай этыкі.

Просьба зьняць копію з прагляду ў тэлеграм-канале «Мотолько помоги», як і адпаведны відэазварот рэжысэра Ўладзіміра Янкоўскага, былі праігнараваныя. Акрамя заяўніка, зварот падпісалі яшчэ 52 асобы, датычныя да кінавытворчасьці.

У другім звароце Тарас Тарналіцкі зьвяртае ўвагу на парушэньні прафэсійнай этыкі, якія зьмяшчаюцца ў аўтарскай калёнцы Міхася Скоблы, надрукаванай 11 верасьня ў газэце «Народная воля» і на сайце. На думку заяўніка, спампоўваньне чарнавой вэрсіі і напісаньне тэксту на падставе ўражаньняў супярэчыць прынцыпу атрыманьня інфармацыі законным шляхам.

Пры разглядзе абодвух зваротаў былі заслуханы тлумачэньні Тараса Тарналіцкага і аўтара артыкула «Фільм „Купала“ — глядзець усім!» Міхася Скоблы. Атрымаць тлумачэньні ад адміністратараў тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» з аб’ектыўных прычынаў не ўдалося. Антон Матолька запрашэньне на паседжаньне або тлумачэньне ў пісьмовым выглядзе праігнараваў.

У выніку разгляду і абмеркаваньня абодвух зваротаў Камісія этыкі БАЖ пастанавіла:

  • тэлеграм-каналы «Беларусь головного мозга» і «Мотолько помоги» парушылі стандарт журналісцкай этыкі, які патрабуе захоўваць правы і законныя інтарэсы трэціх асобаў падчас распаўсюду інфармацыі;
  • у публікацыі Міхася Скоблы «Фільм „Купала“ — глядзець усім!» адсутнічае парушэньне прафэсійнай журналісцкай этыкі, бо аўтар ня ўтойваў факт незаконнага зьмяшчэньня і распаўсюду фільма ў інтэрнэце, а сам артыкул прысьвечаны ягонаму зьместу.

Адпачатку публiчны паказ «Купалы» плянаваўся яшчэ летась у сьнежнi, потым праз пандэмію прэм'еру перанесьлі на другую палову 2020-га. Казалі, што стужцы не даюць пракатнае жыцьцё, бо яе не паглядзеў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG