Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Ужо сёньня: дзень народзінаў Яна Булгака, дзень архівіста

 "Від на Вільню", фота Яна Булгака
"Від на Вільню", фота Яна Булгака

Сёньня ў Беларусі адзначаюць Дзень архівіста.

Дзень у гісторыі

1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм (іншая назва — Вялікі Сойм). Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах:

  • увядзеньне рэкрутчыны па тэрытарыяльным прынцыпе;
  • павелічэньне колькасьці войска;
  • частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю;
  • наданьне правоў габрэям і праваслаўным.

3 траўня 1791 году Чатырохгадовы сойм прыняў першую ў Эўропе канстытуцыю.

1939 — скончылася польская абарончая вайна. Пад Коцкам перад немцамі капітулявала апошняя рэгулярная частка польскай арміі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Ф. Клебэрга.

1948 — у сталіцы Туркмэніі Ашгабаце адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысяч чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1876 —Ян Булгак, фотамастак і этнограф.

1887 — Ле Карбюзье, францускі архітэктар і дызайнэр.

Ле Корбюзье. Жылы дом у пасёлку Вейсэнгоф, Штутгарт, Нямеччына. 1927 год.
Ле Корбюзье. Жылы дом у пасёлку Вейсэнгоф, Штутгарт, Нямеччына. 1927 год.

1908 — Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт.

1927 — Паўль Бадура-Шкода, аўстрыйскі піяніст.

1948 — Джэры Адамс, ірляндзкі палітык.

У памяці

1677 — Альберт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык.

1809 — Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік ўсеагульнай адукацыі.

1929 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца.

1996 — Станіслаў Каласанты Роек, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз.

XS
SM
MD
LG