Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя сьцьвярджае, што знайшла пратэстоўцаў, якія «атакавалі» вадамёт


Сапсаваны вадамёт

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выявілі асобы тых, хто спрычыніўся да паломкі спэцтранспарту, сьцьвярджае прадстаўніца сілавога ведамства Вольга Чамаданава.

Па яе словах, 27-гадовы жыхар Столінскага раёну падчас акцыі 4 кастрычніка ў Менску разукамплектаваў вадамёт (вырваў гідрапомпы), а 26-гадовы мянчук закідаў транспарт камянямі.

Яшчэ двух 21-гадовых маладзёнаў зь Нясьвіжа і Магілёва падазраюць у тым, што заклеілі аб’ектыў камэры вонкавага назіраньня на будынку Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Трэці саўдзельнік высьвятляецца.

Усіх іх затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ, склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Чамаданава ўдакладніла, што некаторыя затрыманыя былі «актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх масавых беспарадкаў» у Менску, у сувязі з чым цяпер праходзяць як фігуранты крымінальнай справы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG