Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запэўніў прэзыдэнта Армэніі, што апошнія паўгода Беларусь не пастаўляла ўзбраеньні ў Азэрбайджан


Ільхам Аліеў перад ракетнымі комплексамі "Палянэз", набытымі ў Беларусі, 2018 год
Ільхам Аліеў перад ракетнымі комплексамі "Палянэз", набытымі ў Беларусі, 2018 год

Сёньня адбылася тэлефонная гутарка паміж прэзыдэнтам Армэніі Армэнам Саркісьянам і Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.

Паводле агенцтва, размова адбылася з ініцыятывы армянскага боку.

БелТА адзначае, што Лукашэнка ў размове абверг інфармацыю, паводле якой Беларусь нядаўна ажыцьцяўляла пастаўкі ў Азэрбайджан грузаў вайскова-тэхнічнага прызначэньня.

«У размове быў дадзены выразны адказ на дадзеную фэйкавую інфармацыю — апошнія паўгода па лініі ВПК ніякіх паставак вайсковых грузаў ні Азэрбайджану, ні Армэніі не ажыцьцяўлялася», — цытуе БелТА прэсавую службу Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG