Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хоча, каб за яго дзеяньнямі не назіралі», — МЗС Нямеччыны пра скасаваньне Менскам акрэдытацыяў замежных СМІ


Гайка Маас, міністар замежных справаў Нямеччыны
Гайка Маас, міністар замежных справаў Нямеччыны

Скасаваньне Менскам акрэдытацыяў журналістам замежных СМІ — трывожны сыгнал, які паказвае, што прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, відавочна, не прадстаўляе інтарэсы сваёй краіны і народу.

Гэта гаворыцца ў сёньняшняй заяве МЗС Нямеччыны, якую цытуе ТАСС.

«Кіраўніцтва Беларусі пазбавіла акрэдытацыяў замежныя СМІ. Гэта новае абуральнае ўмяшаньне ў свабоду друку і выказваньня думкі», — лічаць у Бэрліне.

«Гэты трывожны крок, на наш погляд, зноў паказвае, што Лукашэнка, відавочна, больш не прадстаўляе інтарэсы свайго народу і краіны», — гаворыцца ў заяве.

Нямецкі МЗС падкрэсьлівае, што пра гэта таксама кажа «пагроза скараціць дыпляматычную прысутнасьць некаторых замежных прадстаўніцтваў». «Той, хто дзейнічае такім чынам, хацеў бы, каб за яго дзеяньнямі не назіралі», — адзначылі ў МЗС Нямеччыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG