Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ пачало падпісваць Польшчу «былой Польскай Народнай Рэспублікай», а Літву — «былой савецкай рэспублікай»


Скрыншот зь сюжэту СТВ

Дзяржаўны тэлеканал СТВ у сюжэце праграмы «Навіны „24 гадзіны“» падпісаў Польшчу «былой Польскай Народнай Рэспублікай», а Літву — «былой савецкай Літоўскай Рэспублікай».

У сюжэце праграмы «Навіны «24 гадзіны» на СТВ пра Польшчу гаворыцца, што ЮНІСЭФ выявіла ў Польшчы праблемы з правамі дзіцяці, пры гэтым подпіс на відэа, на якім паказваюць кадры з Польшчы, — «былая Польская Народная Рэспубліка».

У сюжэце пра Літву гаварылася пра тое, што «грамадзяне Літвы хочуць ведаць: за чый кошт у лепшым гатэлі Вільнюса жыве Ціханоўская», экс-кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Беларусі, якая знаходзіцца ў Літве ўжо больш за месяц. Адпаведны ліст прэзыдэнту Літвы, паводле СТВ, напісаў сябра камітэту «Рускамоўная Клайпеда» Артур Крыжаноўскі.

Выданьне rubaltic.ru заўважыла, што гэтаксама падпісаў Літву ў аналягічным сюжэце пра Ціханоўскую і беларускі тэлеканал «Беларусь 1» — «былой савецкай рэспублікай Літвой».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG