Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча прадставіла ў Брусэлі «плян Маршала для Беларусі»


Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на саміце ЭЗ у Брусэлі 1 кастрычніка прадставіў плян эканамічнай дапамогі, якую ЭЗ мог бы аказаць Беларусі ў выпадку правядзеньня там сумленных і дэмакратычных выбараў.

Пра гэта паведаміў Міхал Дворчык, кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ер-міністра.

«Гэтая праграма была добра ўспрынятая эўрапейскімі лідэрамі», — сказаў Дворчык на Польскім радыё 2 кастрычніка.

«Плян — сапраўдная мерка зацікаўленасьці, эмпатыі і дапамогі нашым суседзям. У справах Беларусі Польшча і Літва — абсалютныя лідэры ў Эўропе, што тычыцца дапамогі і канкрэтных рашэньняў», — дадаў Дворчык.

Ініцыятыва Вышаградзкай чацьвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына), якую польскі ўрад называе «плянам Маршала для Беларусі», прадугледжвае выдзяленьне Беларусі ня менш за 1 мільярд даляраў на рэформы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG