Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз беларускіх пісьменьнікаў заклікаў суседнія краіны прымусіць улады Беларусі да дыялёгу з народам


Зьезд СБП у 2017 г. Архіўнае фота

Пра гэта гаворыцца ў прынятай 1 кастрычніка заяве Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (СБП):

«Рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў зьвяртаецца да кіраўнікоў дзяржаў-суседак Беларусі — Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі, Украіны — ня быць староньнімі назіральнікамі за тым, што адбываецца ў нашай краіне, а зрабіць захады дзеля прымусу беларускіх уладаў да дыялёгу зь беларускім народам і ягоным прадстаўніком — Прэзыдыюмам Каардынацыйнай рады».

У заяве Рада СБП пацьвердзіла свае ранейшыя патрабаваньні правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта краіны, вызваленьня ўсіх палітзьняволеных і спыненьня гвалту сілавых структураў над сваім народам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG