Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон лічыць, што Пуцін згодзен працаваць над рашэньнем крызісу ў Беларусі з прыцягненьнем АБСЭ


Уладзімір Пуцін і Эманюэль Макрон
Уладзімір Пуцін і Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін згодны шукаць рашэньні крызісу ў Беларусі і падключаць да гэтага працэсу АБСЭ, заявіў у чацьвер прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

«Я думаю, што ён (Пуцін) згодны з тым, што патрэбныя перамовы для выхаду з крызісу, а таксама — пасярэдніцтва АБСЭ», — сказаў ён журналістам перад самітам ЭЗ.

У аўторак у Літве адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і прэзыдэнта Францыі. Па яе выніках Макрон выказаў надзею на тое, што ў бліжэйшыя тыдні Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) возьмецца за пасярэдніцкую місію ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG