Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы выпадак, калі затрымалі адміністратара дваровага чату 


Дваровая актыўнасьць
Дваровая актыўнасьць

Раніцай 1 кастрычніка ў кватэры адміністратара тэлеграм-чату «Грушвилль» прайшоў ператрус, мужчыну затрымалі.

У камэнтары Tut.by адвакат Антон Гашынскі ўдакладніў , што а 7-й гадзіне да адміністратара чату Дзьмітрыя Сухенкі зь ператрусам прыйшлі апэратыўныя супрацоўнікі.

Забралі кампутарную тэхніку, мабільныя тэлефоны. Пасьля ператрусу яго адвезьлі ў Маскоўскае РУУС. Раней праблемаў з праваахоўнымі органамі Сухенка ня меў.

Паводле юрыста, ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы, але якой дакладна, яму не паведамілі. Пакуль што адваката не пускаюць да падабароннага.

Выглядае, што гэта першы выпадак, калі затрымалі адміністратара дваровага чату, якія ў апошні час набываюць вялізную папулярнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG