Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота Ніны Багінскай апублікаваў італьянскі модны часопіс Vogue


Ілюстрацыйнае фота. Актывістка Ніна Багінская, фота Свабоды
Ілюстрацыйнае фота. Актывістка Ніна Багінская, фота Свабоды

Фатаздымкі 73-гадовай беларускай актывісткі Ніны Багінскай апублікаваў вядомы італьянскі часопіс пра моду Vogue.

Аўтар фота — беларускі фатограф Іван Равяка. Ён расказаў у сваім Instagram, як запытаў Багінскую, што б яна сказала беларусам, калі б ведала, што яе пачуюць усе. Ніна Багінская, паводле Івана Равякі, доўга думала, а потым адказала:

«Я б дзьве рэчы перадала. Першае — гэта што няможна быць шчасьлівым, калі чалавек ня вольны. За волю сваю змагацца трэба, за зямлю, за мову, за людзей нашых змагацца трэба. Зямля і людзі вольнымі павінны быць. І шчасьлівымі.

А другое — гэта прыроду нашу захоўваць трэба. Каб чыста было і добра. Мы ад прыроды пайшлі, нам яе і захоўваць належыць. І перадайце ў інтэрнэце, што я люблю ўсiх».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG