Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы


Сяргей Ціханоўскі

Затрыманаму ў канцы траўня блогеру Сяргею Ціханоўскаму, мужу палітыка Сьвятланы Ціханоўскай, працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы.

«Сёньня стала вядома, што Сяргею Ціханоўскаму, лідэру руху „Страна для жизни“, дадалі суткі — ён атрымаў дадаткова два месяцы. Судовага пасяджэньня па гэтым пытаньні не праводзілася», — паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на тэлеграм-канал «Страна для жизни».

29 траўня ў Горадні на пікеце ў падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка яе ініцыятыўнай групы, відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькі яго прыхільнікаў.

У СК Беларусі сьцьвярджаюць, што падчас гэтага пікету «было арганізавана правядзеньне незаконнага грамадзкага мерапрыемства, мітынгу, падчас якога ўчыненыя групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням міліцыі».

СК прад’явіў Ціханоўскаму і яшчэ шэрагу асобаў абвінавачаньне па ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

З санкцыі пракуратуры да абвінавачаных прымененая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Ціханоўскага вязьнем сумленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG