Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская: «Новыя выбары павінны прайсьці да канца году». ВІДЭА


Сьвятлана Ціханоўская

Былая кандыдатка ў прэзыдэнты расказала ў інтэрвію Свабодзе пра паўгадзінную сустрэчу з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, пра мэту пратэстаў у Беларусі, пляны правядзеньня выбараў да канца 2020 году. І адказала прэс-сакратару Пуціна.

Сьцісла:

Пра сустрэчу з Макронам

Сустрэча працягвалася каля паўгадзіны. Было бачна, што спадар Макрон арыентуецца ў падзеях у Беларусі і падтрымлівае беларускі народ.

Прэзыдэнт Францыі пагаджаецца з тым, што крызіс у Беларусі трэба вырашаць як мага хутчэй. Ён падтрымлівае нас у тым, што крызіс трэба вырашаць перамовамі.

Макрон рады аказаць падтрымку ў мэдыяцыі з уладамі Беларусі і гатовы працаваць для гэтага зь іншымі краінамі.

Пра супрацу з Каардынацыйнай радай

Я ў сталым кантакце з Каардынацыйнай радай. Усе дзеяньні ўзгодненыя, мы імкнемся да адзінай мэты.

Пра заяву прэс-сакратара Пуціна

Для мяне самае важнае меркаваньне з усіх меркаваньняў сьвету — меркаваньне беларускага народу.

(Дзьмітрый Пяскоў заявіў: Прэзыдэнт Францыі сустрэўся з грамадзянкай Беларусі. У дадзены момант па-іншаму мы ацэньваць гэта ня можам: гэта права і прэзыдэнта Францыі, і гэтай грамадзянкі Беларусі. Мы паважаем правы — і яго, і яе. Па ўсёй бачнасьці, прэзыдэнт Францыі падтрымлівае гэтую грамадзянку Беларусі, мы гэта так успрымаем).

Пра сваю каманду

Вакол мяне зьбіраюцца найлепшыя людзі Беларусі. У нас у краіне так цяпер: калі ў цябе ёсьць гонар і сумленьне, ты выступаеш супраць беззаконьня, то цябе або прымушаюць пакінуць краіну, або саджаюць у турму.

Пра мэту пратэсту

Пратэсты ня спыняцца да таго часу, пакуль не пачнецца дыялёг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG