Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Брату далі 13 сутак». Родныя затрыманага ратавальніка на вадзе ня ведалі, што яго судзілі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сястра матроса-ратавальніка Леаніда Бугра ў валянтэрскіх сьпісах убачыла, што яе брат ужо не на Акрэсьціна, а ў Жодзіне, яму прысудзілі 13 сутак. Напярэдадні сямʼя спрабавала даведацца, дзе будзе праходзіць судовае пасяджэньне і паводле якога артыкула затрымалі 20-гадовага Леаніда, піша Tut.by.

Брату далі 13 дзён, сёньня знайшла ягонае прозьвішча ў сьпісах тых, хто ў Жодзіне. Аказваецца, суд быў 28 верасьня, але ніякай інфармацыі ў нас не было. Для Леаніда на Акрэсьціна ў панядзелак прынялі перадачу, атрымаў ён яе ці не, не ведаю, — расказвае Tut.by Кацярына, сястра затрыманага супрацоўніка Асвода.

Матроса-ратавальніка Леаніда Бугра затрымалі на працы 27 верасьня. У той дзень праходзіў нядзельны марш, Леанід разам з двума іншымі калегамі дзяжурыў на вадзе недалёка ад Банку разьвіцьця. За што канкрэтна матрос-ратавальнік апынуўся ў ізалятары і які артыкул яму ставяць у віну, сямʼя спрабавала даведацца цэлы дзень.

Відавочцы кажуць, што падчас маршу, як толькі хвост калёны перасек мост па праспэкце Машэрава, на мост прыехалі мікрааўтобусы, выбеглі людзі ў чорным і пачаліся затрыманьні.

«З лодкі хтосьці крыкнуў: «Навошта вы яго так жорстка затрымліваеце?» Адразу адзін амапавец адрэагаваў прыкладна так: «Што ты сказаў? Падплывай сюды». Яны падплылі, і пачалася размова. Мы пайшлі далей», — успамінае відавочца Вікторыя.

У панядзелак сямʼя затрыманага ратавальніка спрабавала даведацца, які суд і калі будзе разглядаць справу. Як стала вядома Tut.by, учора справу разгледзела судзьдзя Фрунзенскага раёну Менску Ганна Буйноўская.

«Леаніда асудзілі на 13 сутак па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Як ён мог удзельнічаць у мітынгу на катэры? Ён ехаў па праспэкце, можа, проста па праезнай частцы?» — кажуць супрацоўнікі Асвода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG