Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гады ў калёніі, суткі арышту і штрафы. Як беларускія суды караюць за ўдзел у мірных акцыях 


Маладэчна. Суд над Уладзіславам Еўсьцігнеевым і Паўлам Пясковым. Маладэчна, 29 верасьня.
Маладэчна. Суд над Уладзіславам Еўсьцігнеевым і Паўлам Пясковым. Маладэчна, 29 верасьня.

29 верасьня ў судах па ўсёй Беларусі працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў.

Актывіста Партыі БНФ Сяргея Пантуса зь Бярозаўкі Лідзкага раёну аштрафавалі на 1080 рублёў далі штраф за ўдзел у «недазволеным мітынгу».

Таксама выпісваюць штрафы і ў Менску — адрозна ад панядзелкавых судоў, калі пераважна прысуджалі вялікія тэрміны адміністрацыйных арыштаў. Пакуль сумы штрафаў ад 270 да 540 рублёў. Але ёсьць выключэньне: Першамайскі раённы суд сталіцы па-ранейшаму адпраўляе адбываць 10-11 сутак. Апэратыўнае абнаўленьне на сайце «Вясны».

А вось гомельскаму журналісту Яўгену Меркісу пасьля 15 дзён арышту прысудзілі яшчэ 12. У міліцыі паведамілі, што гэта суткі, не адбытыя пасьля затрыманьня ў жніўні.

Раніцай 29 верасьня суд у Маладэчне пакараў Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева пазбаўленьнем волі ў калёніі агульнага рэжыму. Вырак вынесла Вікторыя Паляшчук.

За штурханіну зь сілавікамі 19 чэрвеня мужчын прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку міліцыі, зьвязаны з ужываньнем гвалту).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG