Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стратэгія Беларусі ў барацьбе з COVID-19 па пасьпяховасьці параўнальная з падыходам Швэцыі, — Мінздароўя


Алена Богдан
Алена Богдан

Пра гэта заявіла намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканалу СТВ, паведамляе БЕЛТА.

«Беларусь пайшла тым жа шляхам, што і Швэцыя. Магчыма, калі б не хваляваньні вакол палітычных падзеяў, якія падаграюцца Telegram-каналамі, то вопыт Беларусі па барацьбе з пандэміяй COVID-19 быў бы пастаўлены ў адзін шэраг з вопытам Швэцыі як адзін з самых пасьпяховых і эфэктыўных», — сказала Алена Богдан.

Паводле яе, «Беларусь не закрыла межы, мы не спынілі вытворчасьць, выканалі ўсе свае міжнародныя абавязаньні, нам хапіла ложкавага фонду, лекавых сродкаў». «Мы працягнулі зь фізычным дыстанцыяваньнем, зь мяккімі карантыннымі захадамі нармальную жыцьцядзейнасьць нашай краіны», — адзначыла намесьніца міністра.

Яна дадала, што сёньня ў шэрагу краінаў, якія спрабуюць ізноў увесьці жорсткія карантынныя захады, узьнікае незадаволенасьць насельніцтва, «таму што ў іх перад вачыма ёсьць вопыт дзьвюх краінаў».

«Таму я лічыла і лічу, што вопыт Беларусі ўнікальны і правільны», — сказала Алена Богдан.

Швэдзкі досьвед барацьбы з каранавірусам у сьвеце ацэньваецца неадназначна. Сам аўтар швэдзкай стратэгіі барацьбы з COVID-19 Андэрс Тэгнэл прызнаў, што ягоны падыход прывёў да занадта шматлікіх сьмерцяў.

«Калі б мы сутыкнуліся з той жа хваробай пры тых ведах, якія маем сёньня, я думаю, што наш адказ быў бы недзе паміж тым, што зрабіла Швэцыя, і тым, што зрабіла астатняя частка сьвету», — сказаў Андэрс Тэгнэл у чэрвені.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG