Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці на акцыю пратэсту выйшлі каля 800 чалавек, затрымана больш за 10


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Удзельнікі акцыі прайшлі калёнай па вуліцы Савецкай, скандуючы «Берасьце, выходзь!», «Жыве Беларусь!», «Мы ідзем бясплатна!». Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Каля 15 гадзіны жыхары гораду пачалі зьбірацца побач з кінатэатрам «Беларусь» на вуліцы Савецкай. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі, скандавалі «Гэта наш горад!», «Пацук! Ты звольнены!». Прыкладна ў 15.50 зьявіліся сілавікі і пачалі затрыманьні, аднак пасьля гэтага людзі не разышліся.

А 17 гадзіне яны калёнай пайшлі па Савецкай і выйшлі на вуліцу Дзяржынскага, скандуючы «Берасьце, выходзь!», «Жыве Беларусь!», «Мы ідзем бясплатна!». Пасьля затрыманьняў на гэтай вуліцы значная частка ўдзельнікаў акцыі разышлася.

Праваабаронца Раман Кісьляк паведаміў БелаПАН, што, паводле ягоных зьвестак, было затрымана больш за 10 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG