Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень сьмерці Ўладзіслава Галубка


Уладзіслаў Галубок
Уладзіслаў Галубок

Падзеі 28 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1760 — узяцьце Бэрліну расейскімі і аўстрыйскімі войскамі падчас Сямігадовай вайны.

1939 — Гітлераўская Нямеччына і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб сяброўстве і супольнай мяжы.

1953 — Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся

551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф.

1803 — Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.

1924 — Марчэла Мастраяні, італьянскі кінаактор.

1929 — Дмытро Паўлычка, украінскі паэт, герой Украіны. У 1995 годзе падпісаў ліст украінскіх пісьменьнікаў у абарону беларускай мовы.

Дмытро Паўлычка
Дмытро Паўлычка

1934 — Брыжыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў, сэкс-сымбаль эўрапейскага кіно 1960-х. Зьнялася ў больш як паўсотні кінакарцінаў.

1938 — Мечыслаў Грыб, беларускі палітык, генэрал-лейтэнант міліцыі. У студзені 1994 году стаў старшынём Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, замяніўшы на гэтай пасадзе Станіслава Шушкевіча. Пад старшыняваньнем Мечыслава Грыба Вярхоўны Савет 15 сакавіка 1994 году прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Мечыслаў Грыб
Мечыслаў Грыб

1944 — Мілаш Зэман, прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі.

1962 — Алена Анісім, беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка, старшыня Таварыства беларускай мовы.

Алена Анісім
Алена Анісім

У памяці

935 — Вацлаў, чэскі князь, сьвяты (забіты)

1937 — Уладзіслаў Галубок, беларускі пісьменьнік, рэжысэр, актор, тэатральны дзеяч, мастак, заснавальнік Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру, народны артыст БССР. Быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе.

1970 — Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.

1970 — Гамаль Абдэль Насэр, першы прэзыдэнт Эгіпту.

1991 — Майлз Дэвіс, амэрыканскі джазавы музыка.

2016 — Шымон Перэс, 9-ы прэзыдэнт Ізраіля (2007-2014), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1994), ураджэнец Беларусі.

Шымон Пэрэс
Шымон Пэрэс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG