Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматтысячнае шэсьце па праспэкце Незалежнасьці ў раёне парку Чалюскінцаў

Дзясяткі тысяч менчукоў выйшлі на марш пратэсту насуперак затрыманьням. Як прайшоў у Беларусі 50-ы дзень пратэстаў

абноўлена

Пасьля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасьня заклікалі сёньня правесьці народную інаўгурацыю Сьвятланы Ціханоўскай, якую многія лічаць сапраўднай пераможцай выбараў 9 жніўня 2020 году.

13:57 27.9.2020

Жывая трансьляцыя тэлеканалу «Настоящее время»

Тэлеканал «Настоящее время» ад 14:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у жывым эфіры.

Больш за паўтара месяца ў Беларусі не сьціхаюць пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх, паводле Цэнтарвыбаркаму, шосты раз запар перамог Аляксандар Лукашэнка. 23 верасьня ў рэжыме сакрэтнасьці адбылася таемная інаўгурацыя. У адказ Каардынацыйная рада заявіла пра бестэрміновую акцыю непадпарадкаваньня. На 27 верасьня прызначылі «народную інаўгурацыю» Сьвятланы Ціханоўскай.

Як у Менску прайшоў шматтысячны нядзельны марш. ШМАТ ФОТА

Задоўга да пачатку маршу ДАІ перакрылі праспэкт Пераможцаў, дзе тэлеграм-канал абвесьцілі пачатак акцыі. Сілавікі пачалі прэвэнтыўныя затрыманьні ў раёне Нямігі, у раёне Палацу спорту
1/39 Задоўга да пачатку маршу ДАІ перакрылі праспэкт Пераможцаў, дзе тэлеграм-канал абвесьцілі пачатак акцыі. Сілавікі пачалі прэвэнтыўныя затрыманьні ў раёне Нямігі, у раёне Палацу спорту
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
2/39

Мікрааўтобусы зь сілавікамі езьдзілі, папярэджвалі патэнцыйных удзельнікаў маршу, праводзілі дагляд рэчаў людзей
3/39 Мікрааўтобусы зь сілавікамі езьдзілі, папярэджвалі патэнцыйных удзельнікаў маршу, праводзілі дагляд рэчаў людзей
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
4/39

Нягледзчы на затрыманьні, каля тысячы чалавек сабралася ў раёне праспекта Пераможцаў і рушылі з бок стэлы
5/39 Нягледзчы на затрыманьні, каля тысячы чалавек сабралася ў раёне праспекта Пераможцаў і рушылі з бок стэлы
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
6/39

7/39

8/39

9/39

Людзі гукаюць: «Жыве Беларусь!». На прыступках стэлы стаяць вайскоўцы, уключылі гучную музыку
10/39 Людзі гукаюць: «Жыве Беларусь!». На прыступках стэлы стаяць вайскоўцы, уключылі гучную музыку
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
11/39

12/39

13/39

Перасоўная ўдарная ўстаноўка падбадзёрвала дэманстрантаў. На пэрфоманс бубначоў можна паглядзець <a href="https://t.me/radiosvaboda/15046" target="_blank">тут</a>.
14/39 Перасоўная ўдарная ўстаноўка падбадзёрвала дэманстрантаў. На пэрфоманс бубначоў можна паглядзець тут.
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Ад стэлы людзі рушылі па праспэкце Машэрава ў бок цэнтру горада&nbsp;
15/39 Ад стэлы людзі рушылі па праспэкце Машэрава ў бок цэнтру горада 
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Плякатаў у пратэстоўцаў мала, затое шмат нацыянальных сьцягоў і сьцягоў мікрараёнаў. Ёсьць партрэты Ціханоўскай, у тым ліку з подпісам &laquo;Сьвета ў канцы тунэлю&raquo;. Людзі крычаць &laquo;Уходи!&raquo;
16/39 Плякатаў у пратэстоўцаў мала, затое шмат нацыянальных сьцягоў і сьцягоў мікрараёнаў. Ёсьць партрэты Ціханоўскай, у тым ліку з подпісам «Сьвета ў канцы тунэлю». Людзі крычаць «Уходи!»
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
17/39

18/39

Калёна павярнула з праспэкту Машэрава на вуліцу Багдановіча
19/39 Калёна павярнула з праспэкту Машэрава на вуліцу Багдановіча
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
20/39

Дэманстранты праходзяць скрыжаваньне Багдановіча і Харужай
21/39 Дэманстранты праходзяць скрыжаваньне Багдановіча і Харужай
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Каля 17.00,&nbsp;паводле Google Maps, Менск быў перакрыты практычна цалкам
22/39 Каля 17.00, паводле Google Maps, Менск быў перакрыты практычна цалкам
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Марш на ўсю шырыню вуліцы Сурганава
23/39 Марш на ўсю шырыню вуліцы Сурганава
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
24/39

Народная творчасьць
25/39 Народная творчасьць
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
26/39

Людзі запалілі ліхтарыкі на смартфонах на праспэкце Незалежнасьці ў раёне парку Чалюскінцаў
27/39 Людзі запалілі ліхтарыкі на смартфонах на праспэкце Незалежнасьці ў раёне парку Чалюскінцаў
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
28/39

29/39

Праз некалькі сэкунд бел-чырвона-белы сьцяг залунае над праспэктам Незалежнасьці
30/39 Праз некалькі сэкунд бел-чырвона-белы сьцяг залунае над праспэктам Незалежнасьці
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
31/39

32/39

33/39

34/39

Як выглядала шэсце па праспэкце Незалежнасьці з вышыні птушынага палёту
35/39 Як выглядала шэсце па праспэкце Незалежнасьці з вышыні птушынага палёту
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Частка людзей з калёны, якая дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, пайшла далей у бок Барысаўскага тракту, частка людзей павярнула на вуліцу Філімонава і Каліноўскага. Частка пачала разыходзіцца
36/39 Частка людзей з калёны, якая дайшла да Нацыянальнай бібліятэкі, пайшла далей у бок Барысаўскага тракту, частка людзей павярнула на вуліцу Філімонава і Каліноўскага. Частка пачала разыходзіцца
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
37/39

Марш скончыўся ва Ўруччы
38/39 Марш скончыўся ва Ўруччы
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Каля гандлёвага цэнтру &laquo;Спэктар&raquo; ва Ўруччы пачаліся затрыманьні, калі людзі сталі разыходзіцца невялікімі групамі. Байцы АМАП у шаломах і балаклавах правяралі ў людзей торбы і дакумэнты,&nbsp;захоплівалі асобных удзельнікаў
39/39 Каля гандлёвага цэнтру «Спэктар» ва Ўруччы пачаліся затрыманьні, калі людзі сталі разыходзіцца невялікімі групамі. Байцы АМАП у шаломах і балаклавах правяралі ў людзей торбы і дакумэнты, захоплівалі асобных удзельнікаў
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Previous slide
Next slide

13:33 27.9.2020

На Нямізе малалюдна, езьдзяць мікрааўтобусы сілавікоў

У Менску перакрыты праспэкт Пераможцаў, але ў раёне Нямігі па ім нармальна езьдзяць машыны і грамадзкі транспарт. На вуліцы Няміга і ў пачатку праспэкту Пераможцаў людзей мала, магчыма, меней, чым звычайна, бо не працуюць вялікія гандлёвыя цэнтры.

Насупраць Палацу спорту стаяць мікрааўтобусы сілавікоў, такія ж мікрааўтобусы езьдзяць па вуліцах на невялікай хуткасьці.
Кастрычніцкая плошча абгароджаная турнікетамі, калючага дроту, як раней, сёньня тут няма. Ніякіх знакаў, што людзі зьбіраюцца, пакуль няма, перадаюць карэспандэнты Свабоды.

13:22 27.9.2020

Цэнтральныя станцыі мэтро зачынілі

У Менску закрыты цэнтральныя станцыі мэтро «Плошча Леніна», «Плошча Якуба Коласа», «Плошча Перамогі», «Кастрычніцкая», «Няміга» і «Фрунзэнская».

Рэзыдэнцыю Лукашэнкі ў Палацы незалежнасьці ахоўваюць баявыя машыны БПМ і БРДМ, шмат спэцтэхнікі МУС, вадамёты, – відэа перамяшчэньня тэхнікі жыхары Менска выкладваюць у сацыяльныя сеткі.

13:12 27.9.2020

Вайсковая тэхніка пад рэзыдэнцыяй Лукашэнкі

Кадры ад чытачоў, ваколіцы Палацу Незалежнасьці ў Менску цяпер, шмат вайскоўцаў і тэхнікі.

12:51 27.9.2020

Каардынацыйная рада атрымала першыя паўмільёна галасоў у падтрымку сваіх паўнамоцтваў

Збор подпісаў працягваецца. Пра гэта заявіў сябра прэзыдыюму гэтай грамадзянскай плятформы дзеля агульнанацыянальнага дыялёгу Павал Латушка.

12:48 27.9.2020

Калёна БТР на праспэкце Пераможцаў у Менску

БТР і іншая баявая тэхніка на менскіх вуліцах зьяўляецца не ўпершыню, звычайна яна ахоўвае рэзыдэнцыю Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасьці.

12:22 27.9.2020

Двух чалавек ужо затрымалі ў Менску — каля гандлёвага цэнтру «Галерэя», перадае «Белсат»

12:16 27.9.2020

Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў з нагоды 50-га дня мірнага пратэсту

«Гісторыя апошніх месяцаў паказвае, што мы можам усё. З таго моманту, як я вырашыла падаць дакумэнты ў ЦВК, здаецца, прайшла цэлае жыцьцё. Цэлае жыцьцё самых розных падзей і складаных рашэньняў, але галоўнае — гонару за свой народ, гонар быць адной з вас », — гаворыцца ў телеграм-канале «Пул першай».

«Дэмакратыя — гэта ўлада народа. А цэлы народ мацней аднаго чалавека, бо народ змагаецца за свае правы, сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. Нас мільёны, і мы гатовыя несьці адказнасьць за свае рашэньні. Вось чаму мы пераможам », — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.

12:06 27.9.2020

МУС: за ўчора затрымалі 150, за кратамі пакінулі 116

Як сьцьвярджае МУС, учора ў Беларусі было 10 пратэставых акцыяў, у якіх узялі ўдзел 300 чалавек (недзяржаўныя СМІ налічылі толькі ў Менску дзьве тысячы ўдзельніц «жаночага маршу», дзе МУС налічыла 200 чалавек), а таксама 13 праўладных акцыяў з 40 тысячамі ўдзельнікаў.

Праваабаронцам вядомыя імёны 124 затрыманых учора ў Менску і 12 – у іншых гарадах.

12:02 27.9.2020

Музыкаў гурту Best Sound Band, якія выступалі падчас Жаночага маршу, зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна

Падчас Жаночага маршу 26 верасьня ў падземным пераходзе на Плошчы Якуба Коласа ў Менску затрымалі музыкаў кавэр-гурту Best Sound Band. У міліцыю іх даставілі разам са скрыпкай, баянам, бубнам і дзьвюма гітарамі.

Калі частка пратэстоўцаў спусьцілася ў пераход, пяцёрка заграла «Перемен» Віктара Цоя і «Муры» Льюіса Льяка. Людзі віталі маладых музыкаў, падпявалі ім. Але неўзабаве зьявіліся міліцыянты, якія загадалі спыніцца і зьбірацца ў аддзяленьне для «высьвятленьне асобаў».

12:00 27.9.2020

Цэнтральныя плошчы ў Менску зноў абгароджаныя і блякаваныя

На плошчы Незалежнасьці ў Менску агароджа і сілы сілавікоў у балаклавах. Яны таксама стаяць каля ўваходаў у падземныя пераходы каля паштамту, праход да плошчы перакрыты. Абгароджаная Кастрычніцкая плошча, пляцоўка каля стэлы «Менск — горад-герой».

Спэцтэхніка сагнаная да Палацу Незалежнасьці, адной з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.

11:44 27.9.2020

«Galleria», «Замак» і «Карона» зачыніліся перад пратэстамі

Некалькі гандлёвых цэнтраў у Менску абвясьцілі, што 27 верасьня ня будуць працаваць. Сярод іх «Galleria Minsk», «Замак», што на праспэкце Пераможцаў, «Карона» на вуліцы Кальварыйскай. Яны знаходзяцца ў тых месцах, дзе ў мінулыя нядзелі адбываліся пратэсты і затрыманьні. Некаторыя ўдзельнікі акцый хаваліся ў гэтых гандлёвых цэнтрах ад сілавікоў у балаклавах. Хутчэй за ўсё ня будзе працаваць і падземны гандлёвы цэнтар «Сталіца» на Плошчы незалежнасьці.

XS
SM
MD
LG