Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандаль Беларусі з Эўразьвязам за паўгода зьнізіўся на 16%. І гэта бяз санкцыяў 


Таваразварот Беларусі з краінамі Эўразьвязу ў студзені-ліпені ў параўнаньні з такім жа пэрыядам летась зьнізіўся на 15,7%, да 6 млрд 340 млн даляраў, паведамляе БелаПАН з спасылкай на зьвесткі Белстату.

Экспарт тавараў у Эўразьвяз скараціўся амаль на 25%, да 2 млрд 653 млн даляраў, імпарт — на 7,5%, да 3 млрд 686 млн. Адмоўнае сальда замежнага гандлю склала 1 млрд 33 млн даляраў.

На цяперашні момант зарэгістраваныя экспартна-імпартныя апэрацыі са 197 краінамі сьвету.

Асноўным гандлёвым партнэрам у студзені-ліпені традыцыйна заставалася Расея — 48% ад усяго аб’ёму. Таваразварот склаў 15 млрд 794 млн даляраў, што на 20% менш, чым за студзень-ліпень 2019 году: экспарт — 7 млрд 148 млн даляраў (–6,6%), імпарт — 8 млрд 645 млн (–28%).

Далей ідуць: Украіна — 7,3%, Кітай — 7,2%, Нямеччына — 4,2%, Польшча — 4,1%, Літва — 2,3%, Вялікая Брытанія — 1,5%, Казахстан і Нідэрланды — па 1,4%, ЗША і Італія — па 1,3%, Турэччына — 1,2%, Бразылія — 1,1%, Індыя — 1%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG