Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень турызму


Падзеі 27 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1540 — Папа рымскі Павел III зацьвердзіў статут ордэну езуітаў — Таварыства Ісуса

1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам

1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі

1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай

1942 — зьнішчэньне нацыстамі габрэйскага гета ў мястэчку Янава ў Берасьцейскай вобласьці, забіта 1500 чалавек

Помнік ахвярам Галакосту ў Берасьці
Помнік ахвярам Галакосту ў Берасьці

1998 — заснаваная кампанія Google

У гэты дзень нарадзіліся

1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі

Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1871 — Грацыя Дэледа, італьянская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1926)

1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі

1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог; заснавальнік Гарадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага сэйму ў 1922–1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛАГу

1903 — Вера Харужая, дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка

Вера Харужая
Вера Харужая

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік, член літаратурнага аб’яднаньня «Узвышша». Быў асуджаны як чалец «контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» і ў 1937 годзе расстраляны

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

У памяці

1551 — Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1700 — Інакенцій XII, Папа Рымскі

1917 — Эдгар Дэга, францускі мастак

Эдгар Дэга, «Жанчына каля вазы з кветкамі»
Эдгар Дэга, «Жанчына каля вазы з кветкамі»

1958 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар, адзін з пачынальнікаў беларускай опэры

1996 — Мухамад Наджыбула, былы прэзыдэнт Аўганістану (забіты)

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG