Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі тэатар пакажа онлайн прэм’еру п’есы Курэйчыка пра апошнія падзеі ў Беларусі. ВІДЭА


Андрэй Курэйчык

Прэм’еру спэктакля Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)» можна глядзець у жывым эфіры ад 18:00 25 верасьня.

Недзяржаўны «Дзікі тэатар» («Дикий театр») з Кіева супольна з Нацыянальным культурна-мастацкім комплексам «Мастацкі арсэнал» («Мистецький арсенал») 25 верасьня прэзэнтуюць працу вядомага беларускага драматурга і рэжысэра, сябра Каардынацыйнай рады Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)».

Тэатральнае чытаньне апошняй часткі трылёгіі ўжо адбылося ў 10 краінах сьвету і 40 тэатрах. Спэктакль перакладзены на ангельскую мову. Першыя дзьве часткі — «Пакрыўджаныя. Расея» і «Пакрыўджаныя. Украіна» — выйшлі ў 2018 і ў 2019 гадах.

Прадстаўляючы сваю пастаноўку, Андрэй Курэйчык сказаў:

«Усе сем пэрсанажаў маюць свае прататыпы. Некаторых лёгка пазнаць, напрыклад Лукашэнку ці яго галоўную суперніцу Ціханоўскую. Некаторыя зь іх менш пазнавальныя, але яны рэальныя. Мы паказваем трагічную гісторыю заўзятара, які загінуў у часе пратэстаў, і сапраўднага кіраўніка выбарчай камісіі, прамова якога трапіла ў інтэрнэт. Я імкнуўся як мага больш выкарыстоўваць іх простую мову».

У чытаньні апошняй часткі трылёгіі беларускага аўтара ўзялі ўдзел украінскія акторы Рыма Зюбіна, Валерыя Ходас, Аляксандар Ярэма, Кацярына Башкіна, Вова Гладкі, Віталь Ажноў, а таксама музыка і вакаліст Андрэй Хлыўнюк («Бумбокс»). Рэжысэр — Максім Галенка, прадусар — Яраслава Краўчанка.

Першымі пляцоўкамі, дзе прайшлі прэзэнтацыі п’есы, сталі найбуйнейшыя тэатральныя фэстывалі Ўкраіны — «ГогольFest» і «Мельпомена Таврії», горад Хэрсон. На фэстывалях ня толькі ладзілі тэатралізаванае чытаньне для гасьцей, крытыкаў і прэсы, але і абвясьцілі, што ў наступныя два тыдні заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны Сяргей Паўлюк разам з аўтарам паставяць паўнавартасны спэктакль.

У Расеі адну з роляў у п’есе Андрэя Курэйчыка выканае акторка Лія Ахеджакава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG