Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Двухтыднёвы карантын, пацьверджаньне дыплёмаў». Перад увядзеньнем санкцый Лукашэнка заявіў пра свае захады  


Палітычная карыкатура Аляксея Кустоўскага

Аляксандар Лукашэнка перад магчымым увядзеньнем санкцый Эўразьвязу за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і гвалт сілавікоў выступіў са сваімі прапановамі зьмен у адносінах з кріанамі Захаду, піша ў тэлеграм-канале агенцтва ТАСС.

У прыватнасьці, Лукашэнка заявіў, што праз другую хвалю інфэкцыі каранавірусу неўзабаве разгледзіць пытаньне аб увядзеньні двухтыднёвага карантыну для тых, хто прыяжджае ў Беларусь з краін Захаду. Цяпер патрэбы ў самаізаляцыі няма.

Таксама Лукашэнка папярэдзіў, што беларускім студэнтам, якія навучаюцца ў Польшчы, Літве ці іншых краінах, давядзецца пацьвярджаць свае дыплёмы ў Беларусі. У іншым выпадку іх кваліфікацыя ня будзе мець ніякага значэньня.

Нарэшце, заявіў, што ў адказ на заходнія санкцыі Менск і Масква выступяць адзіным фронтам, паказаўшы ўсяму сьвету, што найбліжэйшыя саюзьнікі здольныя сумесна забясьпечыць свае эканамічныя патрэбы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG