Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай падтрымаў Лукашэнку, а Эўразьвяз — не. Найважнейшае за 24 верасьня


Сілавікі разганяюць пратэст каля стэлы, Менск 23 верасьня 2020

Кітай падтрымаў Лукашэнку, а Эўразьвяз — не. Найважнейшае за 24 верасьня.

Латвія, Літва і Эстонія вырашылі ў бліжэйшыя дні пашыраць сьпіс пэрсанальных санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў, у якім неўязнымі будуць абвешчаны каля 100 чалавек.

І Нарвэгія лічыць Лукашэнку нелегітымным.

Міністэрства замежных справаў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з рэакцыяй шэрагу краін на інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі. «Асаблівае зьдзіўленьне выклікаюць паводзіны ўкраінскіх суседзяў, якія нават не спрабуюць закамуфляваць несамастойнасьць у замежнапалітычных рашэньнях і не спыняюць плынь заяваў з „прасунутымі“ ацэнкамі нашай унутрыпалітычнай сытуацыі», — гаворыцца ў заяве.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці сёлета ў кастрычніку ў Горадні на ініцыятыву ўкраінскага боку, перанесьлі на наступны год.

МУС падаў інфармацыю, колькі чалавек затрымалі падчас пратэстаў папярэдняга дня.


«Мы паважаем выбар, які зрабіў народ Беларусі», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР, камэнтуючы інаўгурацыю Лукашэнкі.

Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG