Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі актора Купалаўскага тэатру Андрэя Дробыша


Дзьверы Купалаўсага тэатру, 20 жніўня

Увечары 23 верасьня падчас акцыі пратэсту ў Менску затрымалі актора Купалаўскага тэатру Андрэя Дробыша.

Дробыша затрымалі каля станцыі мэтро «Усход». Яго даставілі ў Першамайскае РУУС, пасьля — на Акрэсьціна. Супрацоўнікі РУУС сказалі сваякам Дробыша, што той сябе добра адчувае і ні на што ня скардзіцца.

Андрэй Дробыш працаваў у Купалаўскім тэатры з 2005 году. Ён быў адным зь першых актораў тэатру, хто падаў заяву аб звальненьні, пратэстуючы супраць падзеяў у краіне і звальненьня дырэктара тэатру Паўла Латушкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG