Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэс-саюзы: У краіне скарачаюцца інвэстыцыі і ўзмацняецца ціск дзяржавы на прыватныя прадпрыемствы


Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і праўленьне Бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў (БСПН) імя Куняўскага пакуль не змаглі выбудаваць дыялёг зь дзяржаўнымі органамі і здабыць падтрымку ва ўрадзе.

Пра такую выснову, зробленую па выніках сумеснага пасяджэньня гэтых бізнэс-саюзаў, паведамляе БелаПАН.

Яны канстатуюць, што празь непрыняцьце своечасовых мер «ужо скарачаюцца інвэстыцыйныя плыні ў беларускую эканоміку, кампаніі-партнэры зь іншых краінаў спыняюць зьдзелкі, многія прадпрымальнікі заяўляюць аб рэлякацыі бізнэсу і зьмене падатковага сталага месца знаходжаньня».

«Замест выпрацоўкі „дарожнай мапы“ па ўрэгуляваньні вострых крызісных зьяваў у эканоміцы з боку ўраду ў краіне толькі ўзмацніўся рэпрэсіўны ціск на прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасьці», — падкрэсьліваюць бізнэс-саюзы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG