Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня : Дзень нараджэньня Паўліны Мядзёлкі, якая ўпершыню грала Паўлінку


Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Здымак 1968 году
Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Здымак 1968 году

Падзеі 24 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

622 — прарок Мухамад перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.

1830 — створаны часовы ўрад незалежнай Бэльгіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ і Польшчы.

1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. У 1913 годзе выканала ролю Паўлінкі ў пецярбурскай прэм’еры аднайменнай п’есы Янкі Купалы.

1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

1902 — Рухала Мусаві Хамэйні, іранскі палітык, вялікі аятала, лідэр ісламскай рэвалюцыі 1979 году.

1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».

У памяці:

1534 — Міхаіл Глінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, у 1508 годзе падняў мяцеж у ВКЛ, пасьля яго няўдачы ўцёк у Маскоўскае княства. Пляменьніца Глінскага Алена — маці расейскага цара Івана Жахлівага.

1621 — Ян Караль Хадкевіч, вялікалітоўскі военачальнік.

2004 — Франсуаза Саган, француская пісьменьніца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG