Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі разагналі пратэст каля стэлы. Людзі выйшлі ў розных раёнах Менску і ў іншых гарадах. Што адбываецца 23 верасьня

абноўлена

Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці. Рух ад цырку ў бок Кастрычніцкай плошчы перакрыты.

21:38 23.9.2020

Менск: у раёне Пушкінскай сілавікі ўжылі газ

У раёне Пушкінскай сілавікі ўжылі газ. Відавочцы перадаюць, што быў чуваць гучны хлапок, паведамляе Onliner.

На Пушкінскай працягваюцца канфлікты паміж сілавікамі і пратэстоўцамі.

21:30 23.9.2020

Менск: пратэсты ў розных раёнах працягваюцца, пратэстоўцы перакрываюць дарожны рух

На плошчы Перамогі абгароджаны манумэнт. Тут знаходзіцца некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў. У цэнтар горада праехалі 12 машын з сілавікамі, паведамляе Tut.by.

Каля Стэлы з боку праспэкта Машэрава выстаўлена ачапленьне. Людзі ў чорным заблякавалі дарогу для мінакоў. Яны рушылі па праспэкце Машэрава.

Каля «Рыгі» мікрааўтобусы сілавікоў зьехалі. Людзі сабраліся. Сілавікі вярнуліся і зноў іх разагналі.

На вуліцы Прытыцкага каля крамы «Грын» людзі са сьцягамі заблякавалі рух.

Перакрыты рух на Кальварыйскай, гэтаксама як і ў Серабранцы. У Малінаўцы, на Усходзе і ў Каменнай горцы пратэстоўцы таксама перакрылі дарогі.

21:23 23.9.2020

Менск: на Нямізе прагучалі два стрэлы, сілавікі працягваюць біць і затрымліваць людзей

У Менску на Нямізе 50 чалавек заблякавалі мікрааўтобус, у які невядомыя ў цывільным з дубінкамі завялі дваіх пратэстоўцаў. Пры гэтым людзі перакрылі вуліцу Багдановіча. На іх кінулася вялікая група апэратыўнікаў у джынсах і ў шлемах, яны разагналі натоўп. У выніку аўтобус поўны затрыманых зьехаў.

Каля Петрапаўлаўскай царквы на вуліцы Няміга прагучала два стрэлы.

На Нямізе каля «Бургер-кінга» працягваюцца затрыманьні, людзей б'юць і цягнуць у аўтобус. Людзі крычаць.

Карэспандэнт Свабоды бачыў, як шэсьць апэратыўнікаў у джынсах і красоўках захапілі аднаго пратэстоўца, пабілі, пацягнулі яго па зямлі і закінулі ў аўтобус. Людзі крычаць: «Ганьба!», «Жыве Беларусь!». Машыны сыгналяць на знак падтрымкі.

Хутка ў падтрымку апэратыўнікам у цывільным на Нямігу прыехалі аўтобусы з АМАПам у чорным. Аўтазакі перагарадзілі вуліцу Нямігу, АМАПаўцы б'юць і затрымліваюць людзей.

21:21 23.9.2020

У РУУС Цэнтральнага раёну прыехала «хуткая», кагосьці забралі на насілках

У РУУС Цэнтральнага раёну на вуліцы Арлоўскай у Менску прыехала «хуткая дапамога», каля 20.55 з РУУС на насілках вынесьлі чалавека і забралі яго на «хуткай», паведамляе Тэлеграм-канал motolkohelp.

21:11 23.9.2020

У сьпісе «Вясны» ўжо больш за 50 затрыманых

У сьпісе праваабаронцаў «Вясны» ўжо больш за 50 прозьвішчаў затрыманых на вечаровых акцыях пратэсту пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі па ўсёй Беларусі (Менск, Наваполацак, Магілёў, Сьмілавічы, Берасьце, Паставы, Гомель, Маладэчна). Сьпіс абнаўляецца.

20:58 23.9.2020

Акцыя пратэсту ў Берасьці

20:56 23.9.2020

Менск: акцыі і затрыманьні ў розных раёнах гораду

20:45 23.9.2020

Гомель: акцыю пратэсту правесьці не ўдалося, АМАП затрымаў большасьць удзельнікаў

У Гомлі людзі спрабавалі правесьці акцыю пратэсту супраць інаўгурацыі. Пунктам збору быў чыгуначны вакзал. Па стане на 18.00 там сабраліся міліцыянты, АМАП і вайсковыя грузавікі з аўтазакамі. У тэлеграм-каналах было вырашана зьмяніць пункт збору на цэнтральны рынак. Некаторыя людзі пайшлі туды, іх затрымалі.

Потым частка людзей сабралася каля ўнівэрмагу (чалавек сорак) і рушыла ў бок цырку. АМАП завярнуў іх назад. Людзі пайшлі па другім баку Савецкай. З дворыкаў, зь цемры выскачылі супрацоўнікі АМАП і пахапалі людзей, завялі ў «сінія бусы». Іншых людзей, якія хадзілі па вуліцы Савецкай малымі кампаніямі, таксама затрымлівалі ў розных месцах. Цяпер па Савецкай кружляюць аўтазакі і «сінія бусы».

20:42 23.9.2020

Менск: АМАП адагнаў пратэстоўцаў да Зыбіцкай, людзей зноў зьбіваюць і затрымліваюць

У Менску АМАП адагнаў каля сотні людзей са сьцягамі зь вуліцы Няміга на Зыбіцкую, транспарт сыгналіць на знак падтрымкі. Людзі крычаць «Трыбунал!», АМАП бʼе пратэстоўцаў.

На вуліцу Зыбіцкую ў Менску прыбылі дадатковыя аўтазакі і аўтобусы, АМАП пабіў і затрымаў яшчэ некалькі чалавек.

На Нямізе быў перакрыты рух, утварыўся вялізны затор. Разганялі дэманстрантаў супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС і асабіста іх начальнік Мікалай Карпянкоў.

20:21 23.9.2020

Менск: на праспэкце Пераможцаў працягваюцца затрыманьні

На праспэкце Пераможцаў у Менску працягваюцца затрыманьні, АМАПаўцы бягуць у двары, выхопліваюць людзей. Калі пратэстоўцы на прыпынку «Палац спорту» спрабавалі адбіць аднаго з затрыманых, сталася сутычка, у выніку аднаму з пратэстоўцаў спатрэбілася мэдычная дапамога, да яго падышлі мэдыкі.

Спэцтэхніка зноў рушыла ў бок Палаца Незалежнасьці.

20:14 23.9.2020

Менск: каля «Галерэі» сілавікі распылілі газ, каля стэлы зноў ужылі вадамёты

Каля гандлёвага цэнтру «Галерэя», калі пратэстоўцы паспрабавалі адбіць некалькіх затрыманых, сілавікі распылілі сьлезацечны газ, паведамляе «Эўрарадыё» ў жывым эфіры.

Тым часам каля Стэлы зноў ужылі вадамёты.

20:11 23.9.2020

Горадня: АМАП працягвае затрымліваць пратэстоўцаў

Невялікая групка пратэстоўцаў пачала зноў скандаваць «Жыве Беларусь». Зьнянацку на іх выбеглі дзясяткі амапаўцаў і схапілі некалькі чалавек.

Нейкі мужчына некалькі разоў гучна выказваўся непрыстойна ў адрас міліцыянтаў. Пасьля гэтага пачыналіся затрыманьні.

20:10 23.9.2020

Затрыманьні ў Віцебску

У Віцебску падчас аккцыі пратэсту таксама затрымлівалі людзей, паведамляе Белсат.

Шэсьце скончылася каля паловы на 21-ю. Людзі групамі зьнікалі ў дварах. Падчас разгону на праспэкце Перамогі былі затрыманыя як мінімум тры чалавекі. Журналістаў не чапалі. Сёньняшняе шэсьце суправаджала калёна зь дзясятка міліцэйскіх машын – аўтазакі, аўтобусы, мікрааўтобусы.

20:04 23.9.2020

Менск: людзі працягваюць зьбірацца ў розных месцах гораду

Групы людзей працягваюць выходзіць і станавіцца ў ланцугі ўздоўж праспэкту Пераможцаў у Менску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, зьбіраюцца ў іншых месцах гораду. Аўтазакі ўсё яшчэ езьдзяць па праспэкце Пераможцаў, каб спыніць актыўнасьць пратэстоўцаў.

20:01 23.9.2020

Менск: акцыі ў Серабранцы, Малінаўцы, на плошчы Якуба Коласа

19:57 23.9.2020

Сілавікі брутальна разагналі пратэст у Менску пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Сілавікі брутальна разагналі пратэст у Менску пасьля інаўгурацыі Лукашэнкі. ШМАТ ФОТА

<p>Увечары 23 верасьня на праспэкце Пераможцаў у Менску пачалі зьяўляцца арганізаваныя групы людзей</p>
1/47

Увечары 23 верасьня на праспэкце Пераможцаў у Менску пачалі зьяўляцца арганізаваныя групы людзей

АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся з плякатамі каля гандлёвага цэнтру &laquo;Галерэя&raquo;
2/47 Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся з плякатамі каля гандлёвага цэнтру «Галерэя»
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
3/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
4/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Да гандлёвага цэнтру прыяжджалі міліцэйскія аўтобусы і аўтазакі, але людзей не чапалі
5/47 Да гандлёвага цэнтру прыяжджалі міліцэйскія аўтобусы і аўтазакі, але людзей не чапалі
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
6/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
7/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
8/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
9/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
10/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Сотні чалавек рушылі па праспэкце Пераможцаў у накірунку стэлы. Карона &mdash; папулярны аксэсуар
11/47 Сотні чалавек рушылі па праспэкце Пераможцаў у накірунку стэлы. Карона — папулярны аксэсуар
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Насупраць гатэля &laquo;Планета&raquo; каля тысячы чалавек выйшлі на праезную частку
12/47 Насупраць гатэля «Планета» каля тысячы чалавек выйшлі на праезную частку
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
13/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Паводле ацэнак карэспандэнтаў Свабоды, на піку каля стэлы сабралася каля 5 тысяч дэманстрантаў
14/47 Паводле ацэнак карэспандэнтаў Свабоды, на піку каля стэлы сабралася каля 5 тысяч дэманстрантаў
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
15/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Пасьля 19-й гадзіны ля стэлы зьявіліся дзясяткі аўтазакаў, міліцэйскіх аўтобусаў і вадамётаў
16/47 Пасьля 19-й гадзіны ля стэлы зьявіліся дзясяткі аўтазакаў, міліцэйскіх аўтобусаў і вадамётаў
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Узброеныя байцы ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў занялі тэрыторыю каля стэлы
17/47 Узброеныя байцы ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў занялі тэрыторыю каля стэлы
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Сілавікі пачалі выціскаць дэманстрантаў ад стэлы і з праезнай часткі праспэкту Пераможцаў
18/47 Сілавікі пачалі выціскаць дэманстрантаў ад стэлы і з праезнай часткі праспэкту Пераможцаў
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
19/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Пачаліся брутальныя затрыманьні. Сьлед дручка бачны на адным з затрыманых
20/47 Пачаліся брутальныя затрыманьні. Сьлед дручка бачны на адным з затрыманых
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Гэтай 60-гадовай жанчыне АМАП разьбіў галаву дручком
21/47 Гэтай 60-гадовай жанчыне АМАП разьбіў галаву дручком
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Яшчэ адна параненая ў выніку нападу сілавікоў жанчына
22/47 Яшчэ адна параненая ў выніку нападу сілавікоў жанчына
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
23/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Вадамёты ў дзеяньні. Вадкасьць зь&nbsp;іх мае выразнае рудое адценьне, адчувальны пах
24/47 Вадамёты ў дзеяньні. Вадкасьць зь іх мае выразнае рудое адценьне, адчувальны пах
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
25/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Сілавікі ўзброеныя ружжамі
26/47 Сілавікі ўзброеныя ружжамі
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
27/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
28/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Пасьля разгону людзі перамясьціліся да гандлёва цэнтру насупраць Палацу спорту. Там таксама пачаліся затрыманьні
29/47 Пасьля разгону людзі перамясьціліся да гандлёва цэнтру насупраць Палацу спорту. Там таксама пачаліся затрыманьні
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
30/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Людзі схаваліся ў гандлёвым цэнтры &laquo;Галерэя&raquo;
31/47 Людзі схаваліся ў гандлёвым цэнтры «Галерэя»
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Служба аховы не пусьціла ў яго сілавікоў, паведаміў карэспандэнт Свабоды
32/47 Служба аховы не пусьціла ў яго сілавікоў, паведаміў карэспандэнт Свабоды
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Па словах відавочцаў, мініаўтобус ГУБАЗіК справакаваў аварыю каля гандлёвага цэнтру, у якой сутыкнуліся тры аўтамабілі
33/47 Па словах відавочцаў, мініаўтобус ГУБАЗіК справакаваў аварыю каля гандлёвага цэнтру, у якой сутыкнуліся тры аўтамабілі
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Кіроўцу пазадарожніка, які трапіў у аварыю, забралі сілавікі&nbsp;
34/47 Кіроўцу пазадарожніка, які трапіў у аварыю, забралі сілавікі 
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Сілавікі перакрылі рух на Нямізе, утварыўся вялізны затор
35/47 Сілавікі перакрылі рух на Нямізе, утварыўся вялізны затор
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
36/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
У разгоне і затрыманьнях дэманстрантаў на Нямізе ўдзельнічалі байцы&nbsp;ГУБАЗіКа МУС на чале з іх кіраўніком Мікалаем Карпянковым (на фота з дручком у кепцы). Тым самым, які разьбіў вітрыну кавярні падчас аднаго зь нядзельных пратэстаў
37/47 У разгоне і затрыманьнях дэманстрантаў на Нямізе ўдзельнічалі байцы ГУБАЗіКа МУС на чале з іх кіраўніком Мікалаем Карпянковым (на фота з дручком у кепцы). Тым самым, які разьбіў вітрыну кавярні падчас аднаго зь нядзельных пратэстаў
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Сілавікі затрымалі дзясяткі чалавек на Нямізе
38/47 Сілавікі затрымалі дзясяткі чалавек на Нямізе
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Людзі абступілі машыну ГУБАЗіК пасьля затрыманьня хлопца, патрабавалі выпусьціць яго
39/47 Людзі абступілі машыну ГУБАЗіК пасьля затрыманьня хлопца, патрабавалі выпусьціць яго
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
На людзей кінулася вялікая група апэратыўнікаў у джынсах і ў шлемах, яны разагналі натоўп
40/47 На людзей кінулася вялікая група апэратыўнікаў у джынсах і ў шлемах, яны разагналі натоўп
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
41/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Пасьля таго, як з фургоны выйшлі меркавана супрацоўнікі ГУБАЗіК на Нямізе прагучалі стрэлы
42/47 Пасьля таго, як з фургоны выйшлі меркавана супрацоўнікі ГУБАЗіК на Нямізе прагучалі стрэлы
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Сілавікі перасьледавалі і жорстка затрымлівалі людзей па дварах каля перакрыжаваньня вуліцы Няміга і праспэкту Пераможцаў
43/47 Сілавікі перасьледавалі і жорстка затрымлівалі людзей па дварах каля перакрыжаваньня вуліцы Няміга і праспэкту Пераможцаў
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
44/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Пратэстоўцы не аднойчы перакрывалі рух транспарту на Нямізе
45/47 Пратэстоўцы не аднойчы перакрывалі рух транспарту на Нямізе
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Іх разганялі. Празь нейкі час усё паўтаралася
46/47 Іх разганялі. Празь нейкі час усё паўтаралася
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
47/47
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Previous slide
Next slide

19:54 23.9.2020

Менск: АМАП разагнаў людзей у Новай Баравой

19:52 23.9.2020

Горадня: зноў сабралася некалькі сотняў чалавек

Каля ГЦ «Карона» сабраліся некалькі сотняў чалавек. Людзі пачалі пляскаць у ладкі, скандаваць «Жыве Беларусь». Прыйшлі амапаўцы, некалькі чалавек затрымалі. Іншыя схаваліся.

19:49 23.9.2020

Менск: каля «Галерэі» стаў «ланцуг салідарнасьці», прыехаў АМАП, зноў затрыманьні

Каля гандлёвага цэнтру «Галерэя» ўздоўж тратуару людзі выстраіліся ў ланцуг, а потым пайшлі ў бок цэнтру. Агулам некалькі соцень, перадае карэспандэнт Свабоды. Машыны сыгналяць на знак падтрымкі.

Сюды зноў пад'ехалі аўтазакі, выбеглі амапаўцы і пабеглі да «Галерэі». Людзей затрымліваюць.

АМАП разагнаў калёну на праспэкце, людзі вярнуліся ў «Галерэю», крычаць «Жыве Беларусь!». АМАП хацеў трапіць у гандлёвы цэнтар, але ахоўнікі іх не пусьцілі, зачынілі ўсе дзьверы.

Цяпер каля «Галерэі» працягваюцца адзінкавыя затрыманьні, у дварах «хапун».

19:47 23.9.2020

Менск: на праспэкце Незалежнасьці праходзіць мітынг за Лукашэнку

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG