Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганаровая варта ля Палацу Незалежнасьці. Прэс-сакратарка Лукашэнкі адмовілася назваць дату інаўгурацыі


Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці: рота ганаровай варты, эскорт з матацыклістаў і сілавікі ў прылеглых раёнах. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант адмаўляецца называць дакладную дату інаўгурацыі кіраўніка Беларусі.

«Магу пакуль сказаць толькі, што бліжэй да часу інаўгурацыі мы вам абавязкова паведамім», — сказала РІА Новости Натальля Эйсмант.

Праспэкт Незалежнасьці перакрылі ад МКАД да вуліцы Сьвярдлова, праспэкт Пераможцаў перакрылі ад МКАД да праспэкту Незалежнасьці.

Перакрыты праспэкт Незалежнасьці каля станцыі мэтро «Кастрычніцкая»
Перакрыты праспэкт Незалежнасьці каля станцыі мэтро «Кастрычніцкая»

Паводле блогера Антона Матолькі, рух грамадзкага транспарту перакрылі па праспэктам Незалежнасьці і Пераможцаў.

Так выглядае перакрыты праспэкт Пераможцаў
Так выглядае перакрыты праспэкт Пераможцаў

З Астрашыцкага гарадка выехаў картэж Лукашэнкі, паведаміў Антон Матолька а 10:35.

Каля стэлы «Менск – горад-герой»
Каля стэлы «Менск – горад-герой»

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, камэры БТ стаяць на Плошчы Перамогі, паводле Матолькі, камэры БТ стаяць на праспэкце Незалежнасьці каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Паводле заканадаўства, інаўгурацыя павінна адбыцца цягам двух месяцаў зь дня выбараў, то бок не пазьней за 9 кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG