Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночы форум за Лукашэнку, які адбыўся на «Менск-Арэне», каштаваў 146,5 тысячы рублёў


Ілюстрацыйнае фота. Мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, 25 жніўня

Жаночы форум за Лукашэнку, які адбыўся на «Менск-Арэне» 17 верасьня, каштаваў 146,5 тысячы рублёў. Арганізацыя і правядзеньне мерапрыемства фінансаваліся за кошт бюджэтных сродкаў, піша Tut.by.

На сайце нацыянальнага цэнтру маркетынгу і каньюктуры цэнаў зьявілася інфармацыя пра дзяржазакупку для гэтага канцэрту. Агульная сума па ўсіх пазыцыях выдаткаў на канцэрт склала 146 483 рублёў 24 капейкі.

Гэтыя грошы пайшлі на абслугоўваньне абсталяваньня і «Менск-Арэны», а таксама на аплату працы тэхнічнага дырэктара (2350 рублёў) і апэратара асьвятляльнага абсталяваньня (230 рублёў). Пры гэтым само абсталяваньне і «Менск-Арэну», паводле дзяржзакупак, здалі ў арэнду задарма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG