Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон: Крызіс у Беларусі пагражае «разломам на эўрапейскім кантынэнце»


Ангела Мэркель і Эманюэль Макрон на прэс-канфэрэнцыі ў Берліне ў траўні 2020

«У выпадку зь Беларусьсю ёсьць рызыка ўзьнікненьня разлому на эўрапейскім кантынэнце», — сказаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас свайго выступу ў Генэральнай асамблеі ААН 22 верасьня.

Макрон таксама падкрэсьліў, што лічыць неабходным вырашаць беларускі крызіс пры пасярэдніцтве АБСЭ. Паводле яго слоў, ён разам з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель выказвалі гэтую пункт гледжаньня падчас кантактаў з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуцінам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG