Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Традыцыйную цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі адмянілі праз пандэмію


Сьвятлана Алексіевіч атрымлівае нобэлеўскі мэдаль ад караля Швэцыі Карла Густава ХVI у стакгольмскай ратушы, 10 сьнежня 2015
Сьвятлана Алексіевіч атрымлівае нобэлеўскі мэдаль ад караля Швэцыі Карла Густава ХVI у стакгольмскай ратушы, 10 сьнежня 2015

Пра зьмену фармату нобэлеўскай цырымоніі паведамілі арганізатары на афіцыйным сайце прэміі.

У Швэцыі, дзе ўручаюцца навуковыя і літаратурныя ўзнагароды, цырымонія адбудзецца ў тэлефармаце з жывымі ўключэньнямі з розных краінаў. Толькі невялікую колькасьць гледачоў дапусьцяць у ратушу Стакгольму.

У Осла Нобэлеўскую прэмію міру ўручаць у аўдыторыі Унівэрсытэту Осла. Цырымонія таксама будзе адкрытая для невялікай колькасьці гледачоў, а ляўрэаты змогуць узяць удзел у атрыманьні прэмій асабіста або празь відэасувязь.

Што тычыцца банкету, яго адмянілі ў абодвух гарадах, і сёлетніх ляўрэатаў плянуюць запрасіць на Нобэлеўскі банкет у наступным годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG