Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Сямёна Шарэцкага


Сямён Шарэцкі на сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР у Каліфорніі, дзе ён цяпер жыве
Сямён Шарэцкі на сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР у Каліфорніі, дзе ён цяпер жыве

Падзеі 23 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

23 верасьня 1936 году нарадзіўся Сямён Шарэцкі, беларускі палітык, трэці старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1996-2000).

Таксама ў гэты дзень

1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі між аб’яднанымі войскамі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войска Рэчы Паспалітай.

1793 — скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1846 — адкрылі плянэту Нэптун.

1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Літве забілі 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.

У гэты дзень нарадзіліся

1901 — чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 году.

1908 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950-1956 гадах

1918 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.

У памяці

1939 — Зыгмунд Фройд, аўстрыйскі псыхіятар, «бацька» псыхааналізу.

1973 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1971 год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG