Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манахіня, якая выступіла на форуме ў падтрымку Лукашэнкі, папрасіла прабачэньня ў тых, каго абразіла


Калоская царква ў Горадні. Ілюстрацыйнае фота.

Гаўрыіла Глухава, ігуменьня жаночага манастыра ў Горадні, папрасіла прабачэньня ва ўсіх, каго абразіў або зачапіў яе выступ на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасьня.

Пра гэта піша сайт Беларускай праваслаўнай царквы:

«Ігуменьня горадзенскай абіцелі патлумачыла свае эмацыйныя выказваньні перажываньнямі за лёс Радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові».

Раней БПЦ адмежавалася ад заяваў ігуменьні Гаўрыілы. У такім духу пракамэнтаваў прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказваньні манахіні, якія многім здаліся далёкімі ад духоўных канонаў хрысьціянства.

«Так, яна прысутнічала на мерапрыемстве з дабраслаўленьня мітрапаліта, але сам ён ня быў інфармаваны аб тым, што гэта ня проста нейкае „жаночае“ мерапрыемства, а з пэўным палітычным падтэкстам. Ці быў парушаны прынцып неўмяшаньня ў палітыку яе прамовай? Відаць, так. Але ў кожным разе матушка выказала сваю думку, якую просім не атаясамліваць з усёй БПЦ», — адзначыў Сергій Лепін.

Сярод іншага ў сваім выступе ігуменьня назвала апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі «сэктантамі», а таксама зганьбіла нацыянальныя сымбалі Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG