Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі сына палітзьняволенай Канеўскай


Тацяна Канеўская

Ранкам 22 верасьня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзьняволенай Тацяны Канеўскай, якая зьяўляецца адной з заснавальніц руху «Маці 328».​

Яе арыштавалі перад выбарамі ў адміністрацыйнай справе, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Тацяна была даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай. Яна зьбірала подпісы ў падтрымку кандыдаткі, праводзіла агітацыйныя мерапрыемствы.

«Мы з сынам ехалі ўдваіх на працу. Каля прадпрыемства дарогу нам перагарадзіў чырвоны мікрааўтобус».

Адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сашу. Зь імі быў супрацоўнік у цывільным. За што, не тлумачылі, толькі сказалі:

«Падазраецца ў злачынстве», — расказаў Мікалай Канеўскі, бацька Аляксандра і муж Тацьцяны.

Цяпер Аляксандар Канеўскі на ІЧУ. У Тацьцяны Канеўскай чатыры сыны. Малодшаму — 13 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG