Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Канфідэнцыйнай інфармацыі пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не было апублікавана


Вольга Чамаданава

Выцеку пэрсанальных дадзеных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не было, заявіла ў эфіры тэлеканалу «Расея-24» прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава, перадае ТАСС.

Паводле Чамаданавай, канфідэнцыяльнай інфармацыі пра супрацоўнікаў апублікавана не было, у сеціве апублікавалі сьпіс чатырохгадовай даўнасьці.

— Відавочна, што за гэты час шэраг супрацоўнікаў перайшлі ўжо на іншыя пасады, у іншыя падразьдзяленьні і ведамствы. Некаторыя звольніліся ў сувязі з выслугай гадоў, — цытуе прэс-сакратарку Sputnik. by.

Чамаданава назвала непраўдзівымі паведамленьні аб масавых звальненьнях супрацоўнікаў з праваахоўных органаў і пра тое, што пасьля апублікаваньня сьпісаў з дадзенымі многія зьвярнуліся па дапамогу і абаронай у розныя фонды, піша Tut.by.

— За восем месяцаў бягучага году з органаў унутраных спраў звольнілася на 11% менш міліцыянтаў, чым за аналягічны пэрыяд 2019 году. Так што ніякага кадравага адтоку ў ведамстве не адбываецца, — заявіла яна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG