Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У міліцыі паведамілі пра 22 затрыманых на «Беларуськаліі». Яны падтрымалі пратэст шахтара Кудзелкі


Мітынг пратэсту ў Салігорску, 17 жніўня 2020.

Прадстаўнік прэс-службы УУС Менскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў Свабодзе, што ў Салігорску на «Беларуськаліі» затрымалі 22 чалавекі.

«Цяпер зь імі разьбіраюцца: можа, кагосьці адпусьцяць; спатрэбіцца час, каб разабрацца, хто ўдзельнічаў у акцыі, а хто не. Магчыма таксама, што ня ўсе сярод затрыманых шахтары».

Міліцыя затрымала больш за 20 чалавек, якія выйшлі падтрымаць шахтара Алега Кудзёлку, што адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG